Бяслан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бяслан
Беслæн
Першыя згадкі: 1847
Горад з: 1950
Былыя назвы: Тулатава (да 1941), Ірыстон (да 1950)
Суб’ект фэдэрацыі: Паўночная Асэтыя
Муніцыпальны раён: Правабярэжны
Насельніцтва
• этнічны склад:
36 183 (2009)
асэтыны (81,77%), расейцы (13,51%)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 86737
Паштовы індэкс: 363020, 363021, 363023—363029
Геаграфічныя каардынаты: 43°12′ пн. ш. 44°34′ у. д. / 43.2° пн. ш. 44.567° у. д. / 43.2; 44.567Каардынаты: 43°12′ пн. ш. 44°34′ у. д. / 43.2° пн. ш. 44.567° у. д. / 43.2; 44.567
Бяслан на мапе Расеі
Бяслан
Бяслан
Бяслан
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Беслан.ру

Бясла́н (па-асэтынску: Беслæн Аўдыё Beslan.ogg ) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Правабярэжнага раёну Паўночнай Асэтыі.

Разьмешчаны на правым беразе ракі Церак, за 15 км на поўнач ад Уладзікаўказу, за 8 км ад мяжы з Інгушэтыяй. Бяслан — важны чыгуначны вузел, разьмешчаны на галіне Растоў-на-ДонеБаку.

Трэцяе па велічыні места Паўночнай Асэтыі пасьля Ўладзікаўказу і Маздоку.

Насельніцтва 36,2 тыс. чал. (2009).

Нацыянальны склад (2002): асэтыны — 81,77 %, расейцы — 13,51 %.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бяслан заснаваны ў 1847 годзе перасяленцамі зь іншых частак Асэтыі і атрымаў назву Бесланыкаў (па-асэтынску: Бесланыхъæу — «паселішча Бяслана») паводле імя мясцовага фэўдала Бяслана Тулатава. Афіцыйна паселішча называлася Тулатава або Тулатаўскае. У 1941 годзе перайменаванае ў Ірыстон («Асэтыя»), а ў 1950 годзе, па атрыманьні статусу места, у Бяслан.

Места сумнавядомае праз тэрарыстычны акт у гарадзкой школе № 1 у 2004 годзе.

Тэракт у Бяслане[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 верасьня 2004 году бясланская школа № 1 была захопленая тэрарыстамі, 1128 дзяцей і дарослых былі захопленыя. 3 верасьня ў часе апэрацыі вызваленьня загінулі 334 закладнікі, у тым ліку 186 дзяцей, 20 жаўнераў расейскага спэцназу, у медычныя ўстановы па дапамогу зьвярнуліся болей за 1000 чалавек.

Тэрарыстычны акт у Бяслане стаў апошнім з тэрактаў вясны-лета 2004 году, адказнасьць за якія, паводле агенцтва «France Presse» са спасылкай на інтэрнэт-сайт «Каўказ-цэнтар», узяў на сябе чачэнскі тэрарыст Шаміль Басаеў[1].

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бяслан — адзін з цэнтраў асэтынскае вытворчасьці алькагольных напояў. На тэрыторыі места знаходзяцца тры прадпрыемствы па вытворчасьці сьпірту: ААТ «Ариана-С», ЗАТ «Возрождение», ААТ «Феникс»[2].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначны вакзал у Бяслане
  • Помнік Сталіну

Славутыя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]