Ніжні Бесьцях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ніжні Бесьцях (па-расейску: Нижний Бестях; па-якуцку: Аллараа Бэстээх) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Мегіна-Кангаласкага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны на правым беразе ракі Лена (амаль на супраць Якуцка) на раўніне Нёрукцяй. З Якуцкам зьвязаны : летам паромнай пераправай праз раку Лена (тарыфная адлегласьць – 23 км.), зімой па лёдзе аўтатранспартам, у крыгаход паветраным шляхам ды суднамі на паветранай падушцы. Адсюль пачынаюцца дзьве дарогі фэдэральнага значэньня М56 “Лена” ды “Калымы”, а таксама рэспубліканскага значэньня “Амга”. Насельніцтва 3363 (1979), 3997 (1989), 3327 (2002), 3175 (2010).

Узьнік у 1920 г. як транспартна–перавалачны пункт. З 1971 г. рабочы пасёлак у Мегіна-Кангаласкім раёне ў 34 км ад райцэнтра сяла Майя.

Хутка мадэрнізуецца. Зараз тут самы высокі кошт зямельных участкаў у РС(Я). З прыходам чыгункі яму прадракаюць статус места “Нью-Якуцк”, а чыгунку пракладаць далей да Магадана, Чукоткі ды Аляскі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нижний Бестях. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 41.

Ссылки[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ніжні Бесьцяхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў