Алдан (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Алдан (па-расейску: Алдан, па-якуцку: Алдан) — места (з 1939 г.) у Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Алданскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Чыгуначная станцыя на Амура-Якуцкай магістралі. Аэрапорт. Насельніцтва 24,3 тыс. чал. (2005).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Заснаваны 19 ліпеня 1923 году ў сувязі з адкрыцьцём вольнага старацеля Міхаілам Тарабукіным і потым Вальдэмарам Берціным, начальнікам 1-й дзяржаўнай працоўнай арцелі, радовішчаў золата. Першапачаткова пасёлак меў назоў Непрыкметны, які 20 верасьня 1932 году атрымаў статус места, а ў траўня 1939 году быў перайменаваны ў горад Алдан. У 1931 г. ў Непрыкметны пачалася высылка беларускіх «кулакоў».

[рэдагаваць] Геаграфія

Разьмешчанае на Алданскім нагор’і, якое, у сваю чаргу знаходзіцца на Алданскім шчыце, у басэйне ракі Алдан (правы прыток ракі Лены), у 530 км на поўдзень ад места Якуцку, на зьліцьці ракі Арта-Сала і ручая Непрыкметны. На паверхню выходзяць найстарыя крышталёвыя ўтварэньні горных радовішчаў ўзростам больш за 3 мільёны гадоў.

[рэдагаваць] Сучаснасьць

У 1990-я гады места ахапіў крызыс, з-за заняпаду залатой прамысловасьці, у пэрыяд з 2000 па 2007 год у горад зноў пачалі прыяжджаць людзі зьявілася камэрцыйная авіяцыя, новая чыгуначная станцыя ды будаўніцтва адгалінаваньня нафтаправода. Аснова эканомікі Алдана — золатаздабыча.

У жніўні 1986 г. Алдан наведаў Алесь Адамовіч ды адведаў магілу свайго дзеда па маці «кулака» Мітрафана Тычына.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Алдан. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 31.
  • Жарикова-Тычино З. Где золото роют в горах. // Нёман. № 6. Минск. 1998. С. 169-197.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах