Санкт-Пецярбурскі саборны мячэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Саборная мячэт Санкт-Пецярбургу — помнік ісламскай культавай архітэктуры. 45 мэтраў у даўжыню, 32 метры ў шыркі, вышыня галоўнага купалу - 39 метраў, вышыня мінарэтаў - 48 метраў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будаўніцтва было пачата па прапанове ахуна Г. Баязітава і адбылалася на сродкі эміра бухарскага Сеід-Абдул-Ахат-хана (памёр у 1910), татарскіх прадпрымальнікаў і інш.

Адкрыцьцё мячэту адбылося 22 лютага 1913, на другі дзень Раманаўскіх урачыстасцяў (першае богаслужэньне зьдзейснена напярэдадні, 21 лютага, у прысутнасьці эміра бухарскага Сеід-Алім-хана і хана Хівінскага Сеід-Асфендыяр-Багадура, што былі ў Санкт-Пецярбургу ў сувязі з урачыстасьцямі).

Будынак будаваўся за 1909-1920 гадамі па праекце архітэктара М. В. Васільева пры ўдзеле інжынэра С. С. Крычынскага і архітэктара А. І. фон Гагена. У афармленьні надпісаў з Карана ўдзельнічаў цюрколяг, будучы акадэмік АН СССР А. Н. Самойлавіч. У 1927-1930 і 1940-1956 гадах не функцыянавала, у 1940 годзе будынак быў перададзены Ленгарздраўаддзелу і пачаў выкарыстоўвацца як склад мэдычнага абсталяваньня. З 1956 году вернуты вернікам.

Будынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мячэт размешчана на Петраградскім бокуе, на рагу Кронверкскага праспэкту і Коннага завулку (недалёк ад станцыі мэтро Горкаўская).

  • даўжыня - 45 м
  • шырыня - 32 м
  • вышыня галоўнага купала - 39 м
  • колькасць мінарэтаў - 2
  • вышыня мінарэтаў - 48 м
  • умяшчальнасць - 5000 чалавек, па іншых дадзеных 3000