Расейскае геаграфічнае таварыства
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Расейскае геаграфічнае таварыства (па-расейску: Русское географическое общество) — адно з найстарэйшых геаграфічных таварыстваў у сьвеце.
Заснаванае ў 1845 з ініцыятывы адмірала Фёдара Літке, акадэміка К. М. Бэра, адмірала Ф. П. Урангеля. Галоўная задача — збор і распаўсюджаньне геаграфічных зьвестак. Экспэдыцыі Расейскага геаграфічнага таварыства адыгралі вялікую ролю ў засваенні Сыбіры, Далёкага Ўсходу, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, Сусьветнага акіяна, у разьвіцьці мараплаўства, адкрыцьці і вывучэньні новых земляў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Расейскае геаграфічнае таварыства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў