Сусьветны эканамічны форум
Сусьветны эканамічны форум (СЭФ) — швайцарская няўрадавая арганізацыя, найбольш вядомая арганізацыяй штогадовых сустрэч у Давосе. На сустрэчы запрашаюцца вядучыя кіраўнікі бізнэсу, палітычныя лідэры, вядомыя мысьляры і журналісты. Прадметам абмеркаваньня зьяўляюцца найбольш вострыя сусьветныя праблемы, у тым ліку ахова здароўя і ахова навакольнага асяродзьдзя.
Пра форум [рэдагаваць]
Створаны ў 1971 годзе. Членамі СЭФ зьяўляюцца каля 1000 буйных кампаній і арганізацый з розных краін сьвету. Пастаянны выканаўчы орган — Рада дырэктараў. Штаб-кватэра разьмешчаная ў прыгарадзе Жэнэвы — Калоньі. Бюджэт фармуецца за кошт штогадовых членскіх узносаў і сродкаў, якія ўносяцца удзельнікамі Форума. Склад удзельнікаў штогод пераглядаецца.
Заснавальнік і нязьменны кіраўнік СЭФ — прафэсар з Швайцарыі Кляўс Шваб.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сусьветны эканамічны форум — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў