Біл Гейтс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Біл Гейтс
Bill Gates
Bill Gates in Poland cropped.jpg
Біл Гейтс
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1955 (59 гадоў)
Сіетл, ЗША
Грамадзянства ЗША
Навуковая сфэра інфарматыка, бізнэс
Месца працы Microsoft Corporation
Альма-матэр Гарвардзкі ўнівэрсытэт
www.microsoft.com

Ўільям Гэнры Гейтс ІІІ (па-ангельску: William Henry Gates III, нар. 28 кастрычніка 1955 году ў Сіетле) — амэрыканскі прадпрымальнік, адзін з кіраўнікоў Фонда Біла і Мэлінды Гейтс. З 1996 да 2007 году быў самым багатым чалавекам на Зямлі па вэрсіі часопіса Форбс. У наш час яго багацьце складае прыкладна 58 млрд даляраў ЗША.

Разам з Полам Аленам зьяўляецца заснавальнікам карпарацыі Microsoft, пасаду прэзыдэнта якой Гейтс пакінуў у чэрвені 2008 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біл Гейтс нарадзіўся ў Сіетле (ЗША), у сям’і адваката Ўільяма Гэнры Гейтса ІІ і ўдзельніка савету дырэктараў First Interstate Bank, Pacific Northwest Bell і нацыянальнага савета United Way Мэры Максвэл Гейтс.

Гейтс вучыўся ў прывілеяванай школе Сіетлу, дзе атрымаў магчымасьць навучыцца праграмаваньню на мінікампутары, па астатніх прадметах Гейтс меў невысокія адзнакі. У канцы навучаньня ў пачатковай школе дрэнныя паводзіны Гейтса ўсхвалявалі бацькоў і настаўнікаў так моцна, што яму давялося наведаць псыхіятра.

У 1973 годзе ён паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, але быў выключаны праз два гады. Пасьля гэтага Гейтс пачаў займацца выключна стварэньнем праграмнага забесьпячэньня. У гэтым жа годзе сумесна з Аленам Гейтс заснаваў кампутарную кампанію Micro-Soft, якая потым пачала называцца Microsoft Corporation.

1 студзеня 1994 году Гейтс ажаніўся з Мэліндай Фрэнч. Яны маюць трох дзяцей — Джэніфэр Катрын, Роры Джона і Фібі Адэль.

У 1998 годзе Біл Гейтс падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта карпарацыі Microsoft, у 2000 годзе і з пасады галоўнага выканаўчага дырэктара.

2 красавіка 2005 году Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі абвясьціла аб узнагародзе Гейтса тытулам Рыцага-Камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі за яго ўнёсак у разьвіцьцё брытанскіх прадпрыемстваў і за яго высілкі па зьмяншэньні жабрацтва ў сьвеце.

У 2005 годзе Біл Гейтс і яго жонка Мэлінда Гейтс былі абвешчаны людзьмі году амэрыканскім часопісам Time.

З 7 чэрвеня 2007 году Гейтс атрымаў пасьведчаньне аб сканчэньні Гарвардзкага ўніаэрсытэту.

7 студзеня 2008 году Біл Гейтс абвясьціў аб сваім намеры сысьці з пасады кіраўніка карпарацыі Microsoft у ліпені 2008 году, заняўшыся выключна дабрачыннасьцю. Сышоўшы з пасады 27 чэрвеня 2008 году Гейтс застаўся найбуйнейшым акцыянэрам Microsoft (8,7% акцыяў).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Біл Гейтссховішча мультымэдыйных матэрыялаў