Горад фэдэральнай значнасьці
Горад фэдэральнай значнасьці ў Расеі — тып суб’екта Расейскай Фэдэрацыі, які мае асаблівую арганізацыю мясцовага самакіраваньня. З 83 суб’ектаў 2 зьяўляюцца гарадамі фэдэральнай значнасьці: Масква і Санкт-Пецярбург. Акрамя таго, на час арэнды Расеяй комплексу касмадрому «Байканур» і гораду рэспубліканскай значнасьці Рэспублікі Казахстан Байканур у зносінах з Расейскай Фэдэрацыяй надаецца статус, адпаведны гораду фэдэральнай значнасьці Расейскай Фэдэрацыі. Пры гэтым Байканур не зьяўляецца суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі. Органы яго выканаўчай і заканадаўчай улады не прадстаўленыя ў Савет Фэдэрацыі Расеі.
Горад фэдэральнай значнасьці складаецца з унутрыгарадзкіх муніцыпальных утварэньняў (у Маскве такіх утварэньняў 125, у Санкт-Пецярбурзе — 111), самі гарады муніцыпальнымі ўтварэньнямі не зьяўляюцца. У мэтах захаваньня адзінства гарадзкой гаспадаркі частка паўнамоцтваў, нададзеных законам органам мясцовага самакіраваньня, захоўваецца за ворганамі дзяржаўнай улады суб’екта фэдэрацыі.
|
||||||||||||||||||||||||||||