Дусэльдорф
| Дусэльдорф | |||||
| Düsseldorf | |||||
Neuer Zollhof (літаральна «Новы мытны двор») |
|||||
|
|||||
| Горад з: | 1288 | ||||
| Краіна: | Нямеччына | ||||
| Зямля: | Паўночны Райн — Вэстфалія | ||||
| Обэрбургамістар: | Дырк Эльбэрс | ||||
| Плошча: | 217,22 км² | ||||
| Вышыня: | 38 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 588 735 чалавек (2010) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Аўтамабільны код: | D | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°13′32″ пн. ш. 06°46′58″ у. д. / 51.22556° пн. ш. 6.78278° у. д.Каардынаты: 51°13′32″ пн. ш. 06°46′58″ у. д. / 51.22556° пн. ш. 6.78278° у. д. | ||||
|
Дусэльдорф на мапе Нямеччыны
Дусэльдорф
|
|||||
| www.duesseldorf.de | |||||
Дусэльдорф (па-нямецку: Düsseldorf) — горад на захадзе Нямеччыны, сталіца зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Насельніцтва 588 735 чалавек (сёмы паводле колькасьці насельніцтва горад Нямеччыны й другі ў Паўночным Райне — Вэстфаліі пасьля Кёльну. Значны цэнтар міжнародных кірмашоў, месцазнаходжаньня галоўных офісаў зарыентаваных на біржу прадпрыемстваў, такіх як E.ON, Henkel, Metro і да т. п. Разам з Франкфуртам-на-Майне, Бэрлінам, Гамбургам і Мюнхэнам уваходзіць у г. зв. «Вялікую пяцёрку» найважнейшых эканамічных цэнтраў Нямеччыны. Гэта таксама неафіцыйная сталіца моды Нямеччыны.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
У перакладзе зь нямецкай «Düsseldorf» азначае «Вёска на рацэ Дусэль».
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя згадкі адносяцца да 1135 году. У 1288 атрымаў гарадзкія прывілеі. З 1385 становіцца галоўнай рэзыдэнцыяй графаў фон Бэрг. Пасьля выміраньня дынастыі Бэргаў у 1609 г. і спрэчак паміж Брандэнбургам і Пфальц-Нойбургам, кіраўніком гораду стаў гішпанскі генэрал і імпэратарскі камісар Амброзіё Спыноля, а затым перайшоў да пфальцграфаў Нойбурскіх. У 1757 захоплены французамі, годам пазьней — Фэрдынандам Браўншвайскім, у 1795 — зноў захоплены французамі. З 1806 — сталіца Вялікага герцагства Бэрскага, разам зь якім перайшоў у 1815 да Прусіі. З 1946 — сталіца зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Стары горад
- Каралеўская алея (па-нямецку: Königsallee; скарочана «Кё»)
- Замкавая вежа, адзінае, што захавалася ад Замку, у якой цяпер разьмешчаны Музэй суднаходзтва
- Рыначны пляц са Старою Ратушай
Выбітныя асобы [рэдагаваць]
- Гайнрых Гайнэ — нямецкі паэт і пісьменьнік
- Ёахім Гунальд — прадпрымальік і дырэктар (да 18 жніўня 2011) авіякампаніі Air Berlin
- Kraftwerk — музычны гурт, піянэры ў стылі Elektropop
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дусэльдорф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў