Аахэн
| Аахэн | |||||
| Aachen | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 962 | ||||
| Акруга: | Кёльн | ||||
| Штат: | Паўночны Райн — Вэстфалія | ||||
| Плошча: | 160,83 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
257 935 1 604 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | 0241 / 02405 / 02407 / 02408 | ||||
| Паштовы індэкс: | 52062–52080 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°46′ пн. ш. 6°6′ у. д. / 50.767° пн. ш. 6.1° у. д.Каардынаты: 50°46′ пн. ш. 6°6′ у. д. / 50.767° пн. ш. 6.1° у. д. | ||||
|
Аахэн на мапе Нямеччыны
Аахэн
|
|||||
| http://www.aachen.de | |||||
Аахэн (па-нямецку: Aachen, па-француску: Aix-la-Chapelle, па-нідэрляндзку: Aken) — горад у Нямеччыне, у зямлі Паўночны Райн-Вэстфалія, разьмяшчаецца на самай мяжы з Бэльгіяй і Нідэрляндамі. Горад зьяўляецца цэнтрам электратэхнічнай, мэталюргічнай прамысловасьці, а таксама буйным чыгуначным цэнтрам Нямеччыны.
[рэдагаваць] Гісторыя
У навакольлі Аахэна былі знойдзены старажытныя кельцкія паселішчы, якія далі пачатак гораду. У часы панаваньня на гэтых землях Рымскай імпэрыі, тут быў пабудаваны горад пад назвай Aquae Grani ці Aquisgranum (ад назвы кельцкага бога здароўя Granusa), таму што тут знаходзіліся аздараўляльныя мінэральныя крыніцы. Кароль франкаў Піпін Кароткі ацаніў лячэбныя ўласьцівасьці тэрмаў Аахэна, і на месцы рымскага храма па яго загаду была пабудавана капліца а таксама рэзыдэнцыя (palatium). Менавіта з гэтага моманту пачынаюцца пісьмовыя згадкі аб Аахэне ў 765 годзе.
Сын Піпіна, Карл Вялікі, уладар імпэрыі Каралінгаў, зрабіў Аахэн сваёй сталіцай. У 790 годзе тут быў пабудаваны вялікі каралеўскі палац ў клясычным стылі, разам з вядомай капліцай, якая засталася і да нашых дзён. Будаваў каліцу майстар Ода з Метзу. У гэтай капліцы Карл Вялікі сабраў шмат каштоўных хрысьціянскіх рэліквіяў.
У 962 годзе, Атон І каранаваўся ў Аахэнскім саборы, і з гэтага часу да 1531 году, там каранаваўся 31 імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыя. У 1165 годзе Карл Вялікі быў кананізаваны, а праз год, Аахэн атрымаў правы горада і стаў вольным горадам. У XII-XIII стагодзьдзях, горад паступова разьвіваўся, у асноўным дзякуючы гандлю. У часы позьняга Сярэднявечча ў Аахэне пачало разьвівацца ткацтва, а горад пачаў граць важную ролю ў нямецкай палітыцы (тут адбываліся рады Рэйхстагу) і сыноду. У XVI стагодзьдзі, у выніку рэлігійных войнаў, пачаўся заняпад гораду — каранацыі каралёў былі перанесены ў Франкфурт-на-Майне, заняпад паскорыўся пасьля пажару 2 траўня 1656 году, калі горад згарэў амаль поўнасьцю.
У XVII—XIX стагодзьдзях горад быў папулярным курортам сярод эўрапейскіх багатых людзей (мінэральныя крыніцы), а таксама месцам для адпачынку з казыно, бальнымі залямі і іншымі месцамі адпачынку. У Аахэне быў падпісаны мір паміж Гішпаніяй і Францыяй пасьля вайны за Фляндрыю ў 1668 годзе. У 1801 годзе, горад перайшоў пад уладу Францыі, але ў 1815 годзе Вэнскі кангрэс перадаў яго Прусіі. У 1818 годзе тут адбыўся першы кангрэс Сьвяшчэннага Зьвязу. У ХІХ стагодзьдзі і ў пачатку ХХ стагодзьдзя, дзякуючы блізкасьці вугальных шахтаў, у Аахэне атрымала разьвіцьцё мэталюргічная, хімічная, а таксама тэкстыльная прамысловасьць. У гэты час горад стаў важным транспартным цэнтрам, які злучаў чыгуначныя лініі Нямеччыны і Бэльгіі.
У 1944 годзе Аахэн стаў першым нямецкім горадам, які быў заняты войскамі саюзьнікаў.
Аахэнскі сабор, у якім пахаваны Карл Вялікі і Атон ІІІ, быў уключаны ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аахэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў