Вільгельм Він
Вільгельм Він (па-нямецку: Wilhelm Wien)(13 студзеня 1864 — 30 жніўня 1928) — нямецкі фізык, брат Макса Віна. У 1893 годзе на падставе тэорый электрамагнетызму і цяпла вывеў формулу зруху, якая пазней атрымала ягонае імя. Яна звязвае выпрамяненне абсалютна чорнага цела з ягонай тэмпературай.
Паводле Макса фон Лаўэ, Він абяссмерціў сваё імя тым, што «падвёў нас да самых варот квантавай фізікі».
У асноўным вядомы дзякуючы сваёй працы ў галіне фізыкі абсалютна чорнага цела, за якую атрымаў нобэлеўскую прэмію ў 1911 годзе.
У гонар Віна названы кратар на Марсы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Він нарадзіўся ў маёнтку Гаффкен каля мястэчка Фішгаўсэн ва Ўсходняй Прусыі (сёньня адпаведна в. Парусная каля г. Прыморск, Калінінградзкая вобласьць) у сям’і землеўладальніка Карла Віна. У 1866 годзе сям’я пераехала ў Драхштайн (сёньня в. Смокава, Вармінска-Мазурскае ваяводзтва ў Польшчы) каля Растэнбургу (Кентшын).
У 1875-1879 годзе Він вучыўся ў Растэнбургскай гімназыі, а з 1880 да 1882 году наведваў гарадзкую гімназыю ў Каралеўцу. У 1882 годзе вучыўся ва Ўніверсітэтах Гётынгена і Берліна. З 1883 да 1885 працаваў у лябараторыі Германа фон Гельмгольца, абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1896 па тэме дыфракцыі сьвятла ў матэрыялах і ўплыву розных матэрыялаў на колер адбітага сьвятла. З 1896 да 1899 Він чытаў лекцыі ў элітным тэхналягічным універсітэце гораду Аахэн. У 1900 перайшоў ва Ўніверсітэт Вюрцбургу, дзе замяніў Вільгельма Конрада Рэнгена.
[рэдагаваць] Працы Віна
У 1896 годзе Він прапанаваў закон разьмеркаваньня выпрамяненьня, які пазней атрымаў ягонае імя. Макс Планк, які быў супрацоўнікам Віна ў гэты час, пазьней, у 1900 годзе з дапамогай формулы Віна атрымаў сваю знакамітую формулу, якая аднолькава добра апісвала выпрамяненьне абсалютна чорнага цела як у кароткахвалевым дыяпазоне, так і ў радыёдыяпазоне.
Падчас вывучэння пучкоў іянізаванага газу ў 1898 годзе выявіў, што стасунак зараду да масы атама вадароду (г.зн. пратона) дадатны. Гэтай працай Він даў пачатак мас-спектраскапіі. У 1913 годзе Дж. Дж. Томсан палепшыў тэхніку эксперымента Віна і працягнуў даследваньні. Пасля працы Эрнста Рэзэрфорда 1919 году, якая пацьвердзіла даследванні Віна, ядро вадароду было названа пратонам.
Він атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў 1911 «за адкрыццё законаў выпрамянення цяпла».
У 1913 годзе быў запрошаны чытаць лекцыі па тэарэтычнай фізіцы ў Калюмбійскі ўніверсітэт.
[рэдагаваць] Кнігі Віна
Падручнік па тэрмадынаміцы(1900) у арыгінале Lehrbuch der Hydrodynamik
Пра жыццё і працу некаторых фізікаў(1930) у арыгінале Aus dem Leben und Wirken eines Physikers
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вільгельм Він — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |