Дэйвід Грос
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Дэйвід Грос | |
| David Jonathan Gross | |
| Род дзейнасьці | фізыка |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 19 лютага 1941 |
| Месца нараджэньня | |
Дэ́йвід Джо́натан Грос (па-ангельску: David Jonathan Gross; нарадзіўся 19 лютага 1941, Вашынгтон) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы ў 2004 г. «за адкрыцьцё асымптатычнае свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеяньняў» (разам з Ф. Вільчакам і Д. Політцэрам).
Біяграфія [рэдагаваць]
Грос скончыў Габрэйскі Унівэрсытэт Іерусаліма ў Ізраілю, дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра. Ступень доктара філязофіі па спэцыяльнасьці фізыка атрымаў у 1966 годзе ў Каліфарнійскім ўнівэрсытэце ў Бэркліі. Да 1997 года працаваў ў Гарвардзкім унівэрсытэце навуковым супрацоўнікам і выкладаў у Прынстане. У дадзены момант узначальвае Інстытут тэарэтычнае фізыцы імя Кавлі Каліфарнійскага Ўнівэрсытэта Санта-Барбары.
Узнагароды [рэдагаваць]
- У 1988 годзе атрымаў Мэдаль Дырака
- У 2000 годзе атрымаў Прэмію Харві
- У 2004 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізыцы
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дэйвід Грос — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нобэлеўскі выклад(анг.)
- ArXiv papers(анг.)
- Webpage at the Kavli Institute(анг.)
- Scientific articles of David Gross (SLAC database)(анг.)
- BBC synopsis on the award(анг.)
- Interviews(анг.)