Жарэс Алфёраў
| Жарэс Алфёраў | |
![]() Падчас наведваньня Уладзімерам Пуціным ды Герхардам Шрэдэрам Навукова-адукацыйнага цэнтра Фізыка-тэхнічнага цэнтру імя А.Ф.Ёфэ РАН 10 красавіка 2001 году |
|
| Нарадзіўся | 15 сакавіка 1930 (82 гады) Віцебск, БССР |
|---|---|
| Навуковая сфэра | фізыка |
| Альма-матэр | Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт |
| Вядомы як | дасьледчык гетэрапераходу |
Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (нарадзіўся 15 сакавіка 1930, Віцебск) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў. Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. Зьяўляецца дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі. Ініцыяваў заснаваньне прэміі «Глябальная энэргія» ў 2002 годзе. Да 2006 году ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэньні гэтай прэміі.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Івана і Ганны Алфёравых. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу №42 у Менску. Быў залічаны на 1 курс Энэргетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт). Далей, на параду свайго настаўніка фізыкі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе скончыў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ). З 1953 году працуе ў Фізыка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Ёфэ (з 1987 да траўня 2003 году быў дырэктарам, з траўня 2003 году да ліпеня 2006 году — навуковы кіраўнік). Кандыдат фізыка-матэматычных навук (1961), доктар фізыка-матэматычных навук (1970). Прафэсар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзыдэнт АН СССР, старшыня Прэзыдыюму Ленінградзкага навуковага цэнтру. З 2003 году — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбурскі фізыка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтар» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзыдэнт РАН, старшыня прэзыдыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтра РАН. Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізыкі», сябра рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыцьцё».
Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфіяў і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Жарэс Алфёраў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
