Судэты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Судэ́ты (па-польску: і па-чэску: Sudety, па-нямецку: Sudeten, чэс. Krkonošsko-jesenická subprovincie / Krkonošsko-jesenická soustava / Sudetská soustava) — горы ў Цэнтральнае Эўропе, на тэрыторыі Нямеччыны, Польшчы й Чэхіі, працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 310 км. Вышыня да 1602 м (Сьнежка ў масыве Крканошэ). На паўднёвым захадзе мяжуюць з Чэскім масывам. Падзяляюцца на Заходнія (галоўныя хрыбты — Кашаўскія і Ізэрскія горы, масыў Крканошэ), Сярэднія і Ўсходнія Судэты.

Выгляд "Савіных гор" - часткі Судэтаў

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Судэты ўтварыліся ў эпоху палеазою; складзеныя вулканічнымі пародамі, а таксама гнейсамі, сланцамі, гранітамі. Сустракаюцца ледавіковыя формы рэльефу (галоўным чынам, у масыве Крканошэ). Эразыйныя формы рэльефу малараспаўсюджаныя. Схілы стромкія.

Клімат умераны. Узімку — устойлівае сьнежнае покрыва. Унізе схілы пакрытыя дубова-букавымі лясамі, вышэй — ялова-піхтавымі, якія на вышыні 1200-1300 м зьмяняюцца хмызьнякамі й лугамі. У Судэтах бяруць пачатак рэкі Эльба, Одра, Марава.

Высокія Судэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Высокія Судэты (па-польску: Wysokie Sudety, па-чэску: Vysoké Sudety, па-нямецку: Hohe Sudeten) — гэта агульная назва для Крканошэ, Краліцкі-Сьнежнік ды Грубы Есенік.