Лунна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лунна
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Мастоўскі
Сельсавет: Луньненскі
Тэлефонны код: +375 1515
Паштовы індэкс: 231606
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′19″ пн. ш. 24°15′41″ у. д. / 53.45528° пн. ш. 24.26139° у. д. / 53.45528; 24.26139Каардынаты: 53°27′19″ пн. ш. 24°15′41″ у. д. / 53.45528° пн. ш. 24.26139° у. д. / 53.45528; 24.26139
Лунна на мапе Беларусі
Лунна
Лунна
Лунна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Лу́нна — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Нёман. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1165 чал. (1997). Знаходзіцца за 26 км на захад ад Мастоў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна; на шашах Р41 і Р44.

Лунна — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Лунна згадваецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1546 тут утварылася каталіцкая парафія. У 1782 у мястэчку збудавалі мураваны касьцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лунна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Станам на 1886 у мястэчку існавалі касьцёл, сынагога, 3 габрэйскія малітоўныя дамы, 20 крамаў, 3 шынкі, 2 харчэўні, праводзіліся кірмашы. У пач. XX ст. — царкоўнапрыходзкая школа, фэльчарскі пункт, пошта.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Лунна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Станам на 1921 тут было 307 двароў.

У 1939 Лунна ўвайшла ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлку Скідальскага раёну. У 1955 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 473 двары, на 1997 — 559 двароў.

У сярэдзіне жніўня 2009 каля школы на загад мясцовага сельсавету зьнішчылі больш за 20 дрэваў з рэшткаў старажытнага парку вакол колішняга палаца Ромераў. Парк заснавалі яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Пад вынішчэньне трапілі найбольш каштоўныя гадаваныя дрэвы[1].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гаспадарчы двор
  • Гістарычная забудова (XIX — 1-я пал. XX стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Капліца-пахавальня Антонія Барташэвіча (1938)
  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1782)
  • Царква Сьвятога Іаана Прадцечы (1889)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога (XVIII ст.)
  • Сядзіба Чахоўскіх (XIX ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк // «Наша Ніва», 24 жніўня 2009.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  3. ^ Łunna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. 830.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  5. ^ Ганна Новікава. Лунна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 401.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Луннасховішча мультымэдыйных матэрыялаў