Джымі Ўэйлз
Джы́мі До́наль «Джы́мба» Ўэйлз (па-ангельску: Jimmy Donal "Jimbo" Wales, нарадзіўся 7 жніўня 1966) — заснавальнік і прэзыдэнт Фонду Wikimedia, некамэрцыйнай карпарацыі, якая кіруе Вікіпэдыяй і некаторымі іншымі вікі-праектамі. Ўэйлз таксама зьяўляецца заснавальнікам камэрцыйнай кампаніі «Wikia» (не зьвязаная з Wikimedia), у якой ён зьяўляецца сузаснавальнікам праекту «Wikicities».
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў горадзе Ханцьвіль, штат Алабама, ЗША. Вучыўся ў Олбурнскім унівэрсытэце і Ўнівэрсытэце Алабамы. Зьбіраўся напісаць доктарскую дысэртацыю ў галіне фінансаў, але ў выніку яе не напісаў. Пазьней у Чыкага займаўся каштоўнымі паперамі, што дазволіла яму стварыць уласны капітал.
У 1990-х Ўэйлз заснаваў пошукавую сыстэму «Bomis». Але на гэты момант ён больш не ўваходзіць у ейную раду дырэктароў, хаця і зьяўляецца дагэтуль мажарытарным акцыянэрам.
У сакавіку 2000 году заснаваў вольную энцыкляпэдыю «Нупэдыя». Галоўным рэдактарам якой быў прызначаны Лары Сэнглер. Энцыкляпэдыя стваралася навукоўцамі і ўсе артыкулы праходзілі экспэртную ацэнку.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Джымі Ўэйлз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||
|
|||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |