Рычард Столман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рычард Столман рыхтуецца да прамовы ў Кембрыдзкім унівэрсытэце.

Рычард Мэт’ю Столман (анг. Richard Matthew Stallman; нарадзіўся 15 сакавіка 1953) — вядомы актывіст і хакер.

Ён заснаваў праект GNU і зьяўляўся галоўным архітэктарам апэрацыйных сыстэм праекта і арганізатарам. У 1980-я гады ён таксама зьяўляўся адным з фундатараў руху вольнага апраграмаваньня — фундацыі Free Software Foundation, а таксама лігі League for Programming Freedom. Столман зьяўляецца піянэрам канцэпцыі copyleft ды сааўтарам некалькіх copyleft-ліцэнзій, сярод якіх знаходзіцца шырокавядомая ліцэнзія вольнага праграмнага забесьпячэньня GNU General Public License. Усярэдзіне 1990-х гадоў Столман выдаткаваў шмат свайго часу на палітычную дзейнасьць дзеля абароны вольнага апраграмаваньня, а таксама беручы ўдзел у кампаніях супраць патэнтаваньня кампутарных праграмаў і супраць экспансіі законаў, датычных аўтарскага права. Найбольш вядомыя распрацоўкі Столмана ці зь яго ўдзелам — Emacs, GNU Emacs, GNU Compiler Collection, а таксама GNU Debugger.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рычард Столмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў