Аўтарскае права
Аўтарскае права — галіна грамадзянскага права, якая рэгулюе правазносіны, датычныя стварэньня і выкарыстаньня (распаўсюду, паказу і гэтак далей) твораў мастацтва, навукі і літаратуры, якія зьяўляюцца аб’ектыўным вынікам творчае дзейнасьці людзей у гэтых галінах. Праграмнае забесьпячэньне і базы зьвестак таксама ахоўваюцца аўтарскім правам. Зь юрыдычнага пункту гледжаньня яны разглядаюцца як літаратурныя творы і зборы, адпаведна. У суб’ектыўным разуменьні «капірайт» (па-ангельску: copyright — права на капіяваньне) права на стварэньне копіяў.
[рэдагаваць] Аўтарскае права ў літаратуры
[рэдагаваць] Аляксандар Блок
| ... Нічога не магу запярэчыць супраць адмены права на літаратурную спадчыну. У чалавека, які сапраўды жыве, гэта значыць рухаецца наперад, а не назад, з гадамі натуральна павінна слабець пачуцьцё ўсякай уласнасьці; тым худчэй яно павінна слабець у прадстаўніка інтэлектуальнае працы; яшчэ хутчэй - у мастака, які паглынуты пошукам формаў, здольныя вытрымаць напор прыбыцьця творчай энэргіі, а зусім не зьбіваньнем капіталу, знаходзячы ў гэтым падтрымку сваіх блізкіх, калі яны яму сапраўды - блізкія. |
||
|
—Аляксандар Блок |
||
[рэдагаваць] Бэрнард Шоў
| Калі ў вас ёсьць яблык і ў мяне ёсьць яблык, і калі мы абменьваемся гэтымі яблыкамі, то ў вас і ў мяне застаецца па адным яблыку. А калі ў вас ёсьць ідэя й у мяне ёсьць ідэя й мы абменьваемся ідэямі, то ў кожнага з нас будзе па дзьве ідэі. | ||
|
—Бэрнард Шоу |
||
| Гэта — накід артыкула па праве і юрыспрудэнцыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |