Bomis

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Bomis — інтэрнэт-кампанія, заснаваная ў 1996 годзе. Асноўным яе заняткам быў продаж рэклямы на пошукавым партале Bomis.com. Яна была заснаваная Джымі Ўэйлзам і Тымам Шэлам і забясьпечвала падтрымку для некамэрцыйных энцыкляпэдычных праектаў — Нупэдыі і Вікіпэдыі. На дадзены момант Тым Шэл зьяўляецца генэральным дырэктарам кампаніі Bomis.

На сайце Bomis.com Bomis стварае і ўтрымоўвае каталёгі па папулярных пошукавых запытах. Каталёгі арганізаваныя па такіх катэгорыях, як «Дзяўчыны», «Забаўкі», «Спорт», «Порна», «Рознае» і «Навуковая фантастыка».[1] У цэлым, Bomis.com па структуры нагадвае іншыя інтэрнэт-каталёгі. Але пры гэтым Bomis.com адным з першых пачаткаў выкарыстоўваць дадзеныя пад вольнай ліцэнзіяй з Open Directory Project.

Bomis да 2005 году ўтрымоўвала сайт Premium Bomis па адрасе premium.bomis.com, які дазваляе падпісантам атрымліваць доступ да эксклюзіўнага парнаграфічнаму кантэнту.

Да сярэдзіны 2005 году Боміс таксама падтрымліваў блог Навіны Bomis пра дзяўчын, які публікаваў навіны і рэпартажы аб зорках, мадэлях і індустрыі «дарослых» забавак.

Порназорка Сыльвія Сэйнт у футболцы з лягатыпам Bomis.com

Акрамя парнаграфічных падзелаў і падтрымкі пошукавага рухавіка, Bomis разьвіваў інтэрнэт-праекты, якія падтрымліваюць аб'ектывізм і іншыя лібэртарныя палітычныя кірункі, у тым ліку «Гняздо волі» (ангел. «Freedom’s Nest»)[2], базу кніг і вынятак, і «Мы жывем» (ангел. «We the living»), найбуйнейшая аб'ектывісцкая інтэрнэт-супольнасьць, у цяперашні час не існуе.

Фундуш у стварэньне Нупэдыі і Вікіпэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найболей вядомы Bomis па сваім фундушы ў стварэньне інтэрнэт-энцыкляпэдый з вольна распаўсюджваным зьмесьцівам — Вікіпэдыі і Нупэдыі. Ўэйлз стварыў Нупэдыю ў 2000 годзе, наняўшы Лары Сэнгера для кіраваньня і рэдагаваньня артыкулаў праекту. Праз год для давядзеньня да завяршэньня артыкулаў для «Нупэдыі» стартаваў праект, заснаваны на тэхналёгіі Вікі — Вікіпэдыя. Першапачаткова Вікіпэдыя плянавалася толькі як дапаможны праект, але так як яна мела невялікія бар’еры для ўдзелу ў ёй, то яна ўжо хутка перарасла свайго «бацьку» як па памерах, так і па колькасьці прыцягнутай увагі.

Для гэтых праектаў Bomis утрымоўваў сэрвэра і шырокія каналы сувязі, выплачваў зарплату Сэнгеру, як галоўнаму рэдактару і забясьпечваў іншую тэхнічную падтрымку, такую як падтрымку дамэнных імёнаў. Аднак, з ростам папулярнасьці і кошту Вікіпэдыі, нежаданьне дэманстраваць рэкляму на сайце разам з неабходнасьцю адпаведнасьці духу «адкрытасьці» Вікіпэдыі прывяло да зьяўленьня новай мадэлі забесьпячэньня энцыкляпэдыі.

Упершыню стварэньне Фундацыі Вікімэдыя было праанансавана 20 чэрвеня 2002 году. Ва ўласнасьць фундацыі былі перададзеныя дамэнныя імёны і інтэлектуальная ўласнасьць. У той жа час, праект пакінуў Лары Сэнгер, у адрозьненьне ад Джымі Ўэлза, які захаваў ключавую ролю ў кіраваньні Фундацыяй, сумесна з карыстачамі, абранымі супольнасьцю Вікіпэдыі. Цяпер фундацыя фінансуе дзейнасьць Вікіпэдыі (і роднасных праектаў) пераважна з ахвяраваньняў карыстачоў. Генэральны дырэктар Bomis Тым Шэл быў віцэ-старшынёй Рады павераных Фундацыі Вікімэдыі да сьнежня 2006 году, калі яго пасаду заняў Ян-Барт дэ Фрыдэ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]