Генрык Батута
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ге́нрык Бату́та (па-польску: Henryk Batuta) — выдуманы сацыяліст, рэвалюцыянэр, польскі камуніст, які першапачаткова зьявіўся ў польскай Вікіпэдыі. Вядомы як прыклад самой вялікай раскрытай фальсыфікацыі ў Вікіпэдыі на сёньняшні дзень (акрамя фальсыфікацыі ў ангельскай Вікіпэдыі з удзельнікам Essjay, які згадваўся ў Бі-Бі-Сі).
Паводле сваёй выдуманай біяграфіі, Батута нарадзіўся ў Адэсе у 1898 годзе, прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў Расеі, разам з Эрнэстам Хэмінгуэем удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Гішпаніі. Артыкул аб ім быў створаны 8 лістапада 2004 г. і праіснавала 15 месяцаў, пакуль ня быў ўключаны ў сьпіс артыкулаў на выдаленьне.
Датуль пакуль фальсыфікацыя не была выяўленая, артыкул налічаваў 10 сказаў і ўвесь гэты час заставаўся невялікім, што, магчыма, спрыяла гэтак доўгаму існаваньню гэтай фальсыфікацыі. Артыкул атрымаў вядомасьць, калі нататкі аб ім зьявіліся ў польскай газэце «Газэта Выборча» і часопісе «Пшэкруй», а таксама ў брытанскім часопісе «The Observer».
У артыкуле таксама гаварылася аб тым, што «вуліца Генрыка Батуты» ў Варшаве была названая ў гонар дадзенага камуністычнага дзеяча. Ананімныя фальсыфікатары, якія стварылі гэты артыкул, называлі сябе «войскам Батуты». Паводле паведамленьняў прэсы яны нібы жадалі прыцягнуць увагу да таго факту, што ў Польшчы дагэтуль ёсьць месцы, названыя ў гонар камуністычных дзеячаў, па іх меркаваньню, яны не заслужылі такой павагі.
Фальсыфікацыя была выяўленая, калі артыкул занесьлі ў сьпіс артыкулаў на выдаленьне. Нават пасьля таго, як зман быў выкрыты, яго аўтары спрабавалі пераканаць іншых у сапраўднасьці Батуты, падаючы ілжывыя бібліяграфічныя дадзеныя і нават загрузіўшы адрэтушаваную ў графічным рэдактары фатаграфію, на якой была намаляваная таблічка на хаце з надпісам «вуліца Генрыка Батуты». Містыфікацыя была «афіцыйна» пацьверджаная 9 лютага 2006 г., калі польскі штодзёньнік «Газэта Выборча» і штотыднёвік «Пшэкруй» апублікавалі артыкулы аб фальсыфікацыі.
У рэчаіснасьці ў Варшаве ёсьць «вуліца Батуты» [1], аднак яе назва адбываецца ад польскага слову «batuta», якое азначае «дырыжорская палачка».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Артыкул-фальшыўка ў тым выглядзе, у якім яго ўпершыню ўлучылі ў сьпіс артыкулаў на выдаленьне ў польскай Вікіпэдыі 20 студзеня 2006 г.
- Дыскусія аб выдаленьні артыкула ў польскай Вікіпэдыі
- Артыкул у часопісе «The Observer»
- Артыкул у «Газэце Выборчай»
- Артыкул з «Газэты Выборчай», расейскі пераклад
- Артыкул аб Батуце ў штотыднёвым часопісе «Пшэкруй»
| Гісторыя Вікіпэдыі | |
|---|---|
| Галоўныя артыкулы | Гісторыя · Фундацыя Вікімэдыя · Вікіманія · MediaWiki · Дакладнасьць · Крытыка · Выдалізм і ўключызм · WikiScanner |
| Людзі | Джымі Ўэйлз · Лары Сэнгер · Фларэнс Дэвуа · Анджэла Біслі · С'ю Гарднэр · Эрык Мёлер · Майкл Сноў |
| Падзеі | Блякаваньне Вікіпэдыі ў Кітаі · Рэдагаваньне Вікіпэдыі супрацоўнікамі Кангрэса ЗША · Палеміка вакол Essjay · Інцыдэнт Сайгенталера · Падвойнае забойства Крыса Бэнуа і суіцыд · Генрык Батута · Ісьціна ў лічбах: Гісторыя Вікіпэдыі |
| Падобныя праекты і адгалінаваньні | Bomis · Нупэдыя · Citizendium · Enciclopedia Libre Universal en Español · Interpedia · Veropedia · Вікія · Wikiweise · Викизнание · WikiPilipinas |
| Ўэбсайты | Wikipedia Review · Wikitruth · Wikipedia Watch |

