Падвойнае забойства Крыса Бэнуа і суіцыд
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
25 чэрвеня 2007 года, каля 14 гадзін 30 хвілін, прафэсійны рэстлер Крыс Бэнуа, яго жонка Нэнсі, а таксама іх сямігадовы сын Даніэль выяўленыя мёртвымі ў іх уласнай хаце ў горадзе Файэтвіль, штат Джорджыя. Паліцыя правярала хату Бэнуа ў сувязі з пропускам ім некалькіх прадстаўленьняў, на якія ён быў заяўлены. 14 лютага 2008 году дэпартамэнт шэрыфа акругі спыніў расьсьледаваньне, прыйдучы да высновы аб тым, што Бэнуа забіў жонку і сына, пасьля чаго пакончыў з сабой.
Бэнуа забіў жонку ў пятніцу, 22 чэрвеня. Яе цела было знойдзена ў пакоі наверсе загорнутым у ручнік і са зьвязанымі канечнасьцямі. Побач з целам ляжала Біблія. Даніэль быў задушаны ў сваёй спальні. Побач з целам таксама пакінутая Біблія. Сам Бэнуа пасьля зьдзяйсьненьня забойстваў павесіўся.
Сьцьвярджэньне аб сьмерці Нэнсі Бэнуа зьявілася ў артыкуле аб Бэнуа за 14 гадзін да таго, як паліцыя выявіла целы чальцоў сям'і рэстлера. Неўсталяваны карыстач Сеткі напісаў, што ў апошніх матчах Бэнуа быў заменены на Джоні Нітра, паколькі ня мог удзельнічаць у шоў па асабістых чыньніках, у асноўным у сувязі са сьмерцю жонкі. Па зьвестках паліцыі, унеслы зьмены карыстач працаваў за кампутарам, разьмешчаным у горадзе Стэмфард штата Канэктыкут, дзе разьмешчаная штаб-кватэра Сусьветнай асацыяцыі рэстлінгу WWE.
| Гісторыя Вікіпэдыі | |
|---|---|
| Галоўныя артыкулы | Гісторыя · Фундацыя Вікімэдыя · Вікіманія · MediaWiki · Дакладнасьць · Крытыка · Выдалізм і ўключызм · WikiScanner |
| Людзі | Джымі Ўэйлз · Лары Сэнгер · Фларэнс Дэвуа · Анджэла Біслі · С'ю Гарднэр · Эрык Мёлер · Майкл Сноў |
| Падзеі | Блякаваньне Вікіпэдыі ў Кітаі · Рэдагаваньне Вікіпэдыі супрацоўнікамі Кангрэса ЗША · Палеміка вакол Essjay · Інцыдэнт Сайгенталера · Падвойнае забойства Крыса Бэнуа і суіцыд · Генрык Батута · Ісьціна ў лічбах: Гісторыя Вікіпэдыі |
| Падобныя праекты і адгалінаваньні | Bomis · Нупэдыя · Citizendium · Enciclopedia Libre Universal en Español · Interpedia · Veropedia · Вікія · Wikiweise · Викизнание · WikiPilipinas |
| Ўэбсайты | Wikipedia Review · Wikitruth · Wikipedia Watch |