Wikia

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Wikia, Inc.
Вікія
Дэвіз Creating Communities
Заснаваная 2004
Заснавальнікі Джымі Ўэйлз, Анжэла Бісьлі
Разьмяшчэньне Сан-Матэа, Каліфорнія, ЗША
Ключавыя фігуры Джыл Пэнчына
Прадукцыя Wikia Search
Лік супрацоўнікаў 30
Афіцыйны сайт www.wikia.com

Wikia (Вікія) — гэта сэрвіс вікі-хостынга, які прадстаўляе магчымасьць любому жадаючаму стварыць свой уласны тэматычны вікі-праект або прыняць удзел у калектыўнай працы над ужо існымі праектамі.

Слова «Вікія» можна схіляць як назоўнік першага скланеньня.

Кампанія і праект[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрвіс Вікія падтрымліваецца камэрцыйнай кампаніяй Wikia, Inc. (ЗША), заснаванай Анжэлай Бісьлі (па-ангельску: Angela Beesley) і Джымі Уэйлзам (па-ангельску: Jimmy Wales) у кастрычніку 2004. 27 сакавіка 2006 Wikia, Inc. паведаміла аб тым, што кампаніяй атрыманыя вэнчурныя інвэстыцыі у памеры 4 млн дал. ЗША. Бізнэс-мадэль кампаніі складаецца ў атрыманьні прыбыткі за рахунак рэклямы, сам сэрвіс вікі-хостынгу зьяўляецца бясплатным. Увесь кантэнт, які ствараецца ў праектах Вікія, даступны на ўмовах GNU FDL, і, адпаведна, прававы статут тэксту цалкам сумяшчальны з праектамі некамэрцыйнага Фундацыі Вікімэдыя. Інвэстыцыі і прыбытак выкарыстоўваюцца для разьвіцьця сэрвісу Вікія, а таксама ўдасканаленьня рухавічка MediaWiki і пашырэньняў для яго. Як і некамэрцыйныя праекты Фундацыі Вікімэдыя, сэрвіс Вікія падае магчымасьць загрузкі дампаў баз дадзеных, што робіць сэрвісы Вікія больш пераважнымі для ўдзельнікаў, якія асьцерагаюцца за страту свайго фундуша калектыўнай праўкі ў праектах, адміністраваньне якіх нядосыць празрыста і адчынена.

Узровень распрацоўкі зьместу ў праектах Вікія розны. Праекты-пустышкі тут не выдаляюцца, таму на адзін дзейсны і які абнаўляецца праект прыходзяцца некалькі закінутых.

Да пачатку 2006 года праект Вікія зваўся «Wikicities» (Вікігарады).

Вікія-праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найболей значныя ангельскія і шматмоўныя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праекты на іншых мовах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Wikiaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў