Эсхіл
| Эсхіл | |
| Aeschylus | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 525 да н. э., Элеўсін |
| Памёр | 456 да н. э., Сыцылія |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | драматург |
Эсхіл (па-старажытнагрэцку: Αἰσχύλος, 525 да н. э., Элеўсін, Грэцыя — 456 да н. э., Гэле, Сыцылія) — старажытнагрэцкі драматург, бацька эўрапейскай трагедыі, які стварыў новыя сцэнічныя магчымасьці праз увядзеньне другога актора (даэсхілаўская трагедыя ўяўляла сабою харавую кантату з удзелам аднаго актора-дэкляматара).
Браў удзел у войнах супраць пэрсаў: у Маратонскай бітве (490 да н. э.), бітве пры Саляміне (480 да н. э.) і, магчыма, у бітве пры Плятэях (479 да н. э.). Аўтар трагедый «Прасіцелькі», «Пэрсы», «Сямёра супраць Тэбаў», «Прыкуты Прамэтэй» і трылёгіі «Арэстэя». Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагмэнтах. Трагедыі «Пэрсы» і «Прыкуты Праметэй» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.
Літаратура[рэдагаваць]
- Лебядзевіч, Дз. М. Трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй» // Беларуская мова і літаратура. — 1996. — Вып.2.
- Ратабыльская, Т. А. Гісторыя сусветнага тэатра: Эсхіл // Народная асвета. — 1996. — №3.
- Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. — Мн., 1993.
- Ярхо, В. Н. Эсхил. — М., 1958.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Эсхіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |