Артур Шапэнгаўэр
| Артур Шапэнгаўэр | |
| па-нямецку: Arthur Schopenhauer | |
| Дата нараджэньня | 22 лютага 1788, Данцыг (суч. Польшча) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | 21 верасьня 1860, Франкфурт-на-Майне |
| Школа/традыцыя | кантыянства, ідэалізм |
| Кірунак | неклясычная філязофія, ірацыяналізм |
| Асноўныя зацікаўленасьці | мэтафізыка, эстэтыка, этыка, фэнамэналёгія, мараль, псыхалёгія |
| Наступнікі | Фрыдрых Ніцшэ, Эдуард фон Гартман, Рыхард Вагнэр[1] |
|
|
|
Артур Шапэнгаўэр (па-нямецку: Arthur Schopenhauer; 22 лютага 1788, Данцыг (цяпер Гданьск) — 21 верасьня 1860, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філёзаф.
Адзін з самых вядомых мысьляроў ірацыяналізму, мізантроп, меў прыхільнасьць да нямецкага рамантызму, захапляўся містыкай, вывучаў філязофію Імануіла Канта і філязофскія ідэі Ўсходу (у яго кабінэце стаялі бюст Канта і бронзавая статуэтка Буды), Упанішады, а таксама стоікаў — Эпіктэта, Авідыюса, Цыцэрона й іншых, крытыкаваў сваіх сучасьнікаў Гэгеля і Фіхтэ. Называў існы сьвет, у проціпастаўленьне сафістычным, як ён выказваўся, вымышленьням Ляйбніца, — «найгоршым з магчымых сьветаў», за што атрымаў мянушку «філёзафа пэсымізму».
Асноўная філязофская праца — «Сьвет як воля і ўяўленьне» (1819), камэнтаваньнем і папулярызацыяй якой Шапэнгаўэр займаўся да самой сьмерці.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Шапенгаўэр Артур // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Артур Шапэнгаўэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў