Дыялектыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дыяле́ктыка — сустрэча тэзіса і антытэзіса ў пазнавальных мэтах.

У больш вузкім сэнсе — мэтад спазнаньня, метадалагічны прынцып, які здзяйсняецца па схеме «тэзіс-антытэзіс-сінтэз». У суадноснасьці з гэтым прынцыпам, суб'ект, які пазнае, спачатку вылучае нейкую зьяву ў рэчаіснасьці і для яе фармулюе тэзіс — паняцьце ці сьцьвярджэньне. Далей зьдзяйсняецца фармаваньне антытэзіса, і толькі потым суб'ект мае магчымасьць перайсьці да разгляду і вывучэньня ўзаемасувязі тэзіса і антытэзіса, што дазваляе пабудаваць сінтэз. Далей сінтэз можа быць разгледжаны як тэзіс больш высокага ўзроўню. Такім шляхам зьдзяйсняецца выкрыцьцё ісьціны.

У адрозьненьне ад метафізычнага прынцыпу дыялектыка прызнае дынамічнасьць нашых ведаў, паняцьцяў аб рэчаіснасьці, якая сама дынамічна. Таму гэты метад неабходна патрабуе выкарыстоўваць як дэдуктыўныя схемы разважаньняў, якія ўжываюцца ў клясычных фармальных лёгіках, так і сьхемы тэмпаральных (часовых) логік і іх пашырэньняў.

Дыялектычны метад распрацаваны Георгам Гегелем. Дыялектыка зьяўляецца метадалагічным прынцыпам дыялектычнага матэрыялізму. Важным у дыялектыцы, у адрозненьне ад рэлятывізму, зьяўляецца суадноснасьць абсалютнасьці і адноснасьці.