Эпістэмалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эпістэмалёгія (ад грэцкага: ἐπιστήμη — «веды» і λόγος — «навука») альбо тэорыя ведаў — тэорыя спазнаньня ці разуменьня сьвету, разьдзел філязофіі, які вывучае характар і межы ведаў[1]. У ім разглядаюцца пытаньні:

  • Што такое веданьне?
  • Як мы атрымоўваем веды?
  • Як мы ведаем, што мы ведаем?

Большая частка дэбатаў у гэтай вобласьці была засяроджана на аналізе прыроды ведаў і пратое, як яна суадносіцца са зьвязанымі паняткамі, як то ісьціна, вера й абгрунтаваньне. Яна таксама вывучае сродкі вытворчасьці ведаў, а таксама ставіцца са скэптыцызмам да розных ведаў. Тэрмін «эпістэмалёгія» быў уведзены шатляндзкім філёзафам Джэймзам Фрэдэрыкам Фэр’е[2]. У фізыцы канцэпцыя эпістэмалёгіі мае жыцьцёва важнае значэньне ў сучаснай інтэрпрэтацыі квантавай мэханікі, і выкарыстоўваецца шматлікімі аўтарамі для аналізу працы дамінуючых фізыкаў, як то Вэрнэр Гайзэнбэрг, Макс Борн і Вольфганг Паўлі.

Крыніцы[рэдагаваць]

  1. ^ «Encyclopedia of Philosophy», Volume 3, 1967, Macmillan, Inc.
  2. ^ Encyclopaedia Britannica Online, 2007