Канфуцый
| Канфуцый | |
| па-кітайску: 孔子 / 孔夫子 | |
| Імя пры нараджэньні | Кун Цю |
|---|---|
| Дата нараджэньня | прыкладна 551 год да н.э. |
| Месца нараджэньня | Цюйфу |
| Дата сьмерці | каля 479 год да н.э. |
| Месца сьмерці | Цюйфу |
| Школа/традыцыя | заснавальнік канфуцыянства |
| Асноўныя зацікаўленасьці | сацыяльная філязофія |
| Значныя ідэі | канфуцыянства |
Канфу́цый (Кун Фуцы, па-кітайску: 孔子) — кітайскі філёзаф і заснавальнік канфуцыянства. Лічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 да нашай эры. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюфу кітайскага княства Лу (кіт. 鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой.
Канфуцый заснаваў школу філязофіі, у цэнтры яго вучэньня знаходзіцца парадак, дасягненьне якога магчыма, стаўшы высокамаральным мужам (цзюнцзы, 君子). Вучэнтне Канфуцыя закранае рэлігійны, філязофскі й грамадзка-палітычны сьветапогляды, пры гэтым у грамадзкай i палітычнай этыцы на пярэдні плян выступаюць нормы паводзін.
Найбуйнейшы ўплыў на стварэньне заходняй гуманітарнай гісторыі склаў яго твор Лунюй ("Гутаркі й суджэньні", 论语). Гэты твор разглядае й тлумачыць чатыры фундамэнтальныя паняцьці яго вучэньня: гуманнасьць (仁 Жэн), справядлівасьць (義 Йi), шанаваньне бацькоў (孝 Сяо) i рытуал (禮 Лi).
У 60-гадовым узросьце Канфуцый вяртаецца дамоў i сыстэматызуе літаратурны нашчадак мінулага — Шы цзінь (Кнігу Песень 詩經).
Створанае Канфуцыям вучэньне аказала моцны ўплыў на фарміраваньне i разьвіцьцё кітайскай цывілізацыі.
[рэдагаваць] Творы
- Гутаркі і суджэньні (论语)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Канфуцый — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Канфуцый