Песьня
Песьня — невялікі паэтычны твор, які сьпяваюць (сьпяваецца)[1], найбольш простая і распаўсюджаная форма вакальнай музыкі. Песьня можа выконвацца як адным сьпеваком, так і хорам. Песьні сьпяваюць як з інструмэнтальным суправаджэньнем, гэтак і без яго. Мэлёдыя песьні зьяўляецца абагульненым, выніковым выразам вобразнага зьместу тэксту ў цэлым. Мэлёдыя й тэкст падобныя па структуры: яны складаюцца з роўных, а ў музыцы й аднолькавых, пабудоваў — строфаў, часта з рэфрэнам — прыпеўкамі. У залежнасьці ад крытэраў, песьні могуць падзяляцца на шматлікія формы, напрыклад, паводле мэты, стылю або часу ўзьнікненьня.
Сёньня адрозьніваюць песьню фальклёрную, песьню як жанр пісьмовай паэзіі, песьню як самастойны вакальна-музычны твор. Па жанрах песьні фальклёрныя бываюць: працоўныя, абрадавыя, каляндарныя, калыханкі, вясельныя, пахавальныя, гістарычныя, балядныя й прыпеўкі.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Песьня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Беларускія народныя песні. Нашыя дзеткі
- Народныя песні. Казкі беларускія
- Беларуская музыка
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |