Труба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Труба

Труба (па-італьянску: tromba, па-француску: trompette, па-нямецку: Trompete, па-ангельску: trumpet) — медны духавы музычны інструмэнт альтова-сапранавага рэгістра, самы высокі па гучаньні сярод медных духавых.

Інструмэнт вядомы са старажытных часоў. Доўгі час труба была натуральным інструмэнтам, гэта значыць на трубе можна было выканаць толькі гукі, якія адносяцца да натуральнага гукараду, выбудаваным ад асноўнай ноты. Таму ў эпоху клясыцызму былі распаўсюджаны трубы самых розных ладоў, якія ўжываліся ў залежнасьці ад танальнасьці, у якой быў напісаны той ці іншы твор.

Толькі ў пачатку XIX стагодзьдзя былі сканструяваны трубы з вэнтыльным мэханізмам, які забясьпечыў магчымасьць выконваць на трубе ўсе ноты храматычнай гамы. З дапамогай вэнтыльнага мэханізму, музыка можа накіроўваць паветра праз тую ці іншую крону інструмэнту. Тым самым аб’ём паветра павялічваецца, а вышыня гуку зьніжаецца. У сучаснай канструкцыі трубы выкарыстоўваюць тры вэнтыля, для паніжэньня гуку на паўтону, тон і на паўтары тоны.

На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Беларусі трубой (таксама «берасьцянкай», «дудой») называлі інструмэнт цыліндрычнай, канічнай, выгнутай формы са скручаным у адзін абарот ствалом. У якасьці матэрыялу для вырабу выкарыстоўваліся розныя пароды дрэва: яліна, клён, асіна, вольха, ліпа, бяроза ці кара дрэваў, а таксама бляха. Для здабываньня гукаў прымяняўся муштук.

Па згадках былых пастухоў, на трубах трубілі з самага ранку, «каб сабраць скаціну на выган»; днём, «каб склікаць кароў з кустоў»; увечары, «каб даяркі ішлі даіць».

Працэс ігры на трубе ў старажытных беларускіх крыніцах апісваецца тэрмінамі «іграць», «трубіць», «ударыць».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Труба // Назина И. Д. Белорусские народные музыкальные инструменты: Самозвучащие, ударные, духовые/ [Ред. М. Я. Гринблат]. — Мн.: Наука и техника, 1979. — с. 124—134.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Трубасховішча мультымэдыйных матэрыялаў