Прэсьбітэрыянства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гугеноцкі крыж

Прэсьбітэрыянства (па-грэцку: πρεσβύτερoς — старэйшы) — адна з галінаў пратэстанцкага хрысьціянства, якая звычайна прытрымліваецца кальвінісцкай багаслоўскай традыцыі й чые кангрэгацыі арганізаваны ў адпаведнасьці з прэсьбітэрыянскай палітыкай. Прэсьбітэрыянская тэалёгія звычайна падкрэслівае сувэрэнітэт Бога, аўтарытэт Сьвятога Пісаньня, і неабходнасьць мілаты празь веру ў Хрыста. Прэсьбітэрыянства зарадзілася ў Шатляндыі, дзе было зацьверджана ў 1707 годзе, дзякуючы падпісаньню Актаў зьвязу[1], паводле якога было створана каралеўства Вялікабрытанія. На самой справе, большасьць прэсьбітэрыянаў ў Ангельшчыне маюць шатляндзкае паходжаньне, то бок гэтак жа як і ў Паўночнай Амэрыцы, дзе ў асноўным прэсьбітэрыянства пашырана сярод людзей шатляндзкага й ірляндзка-шатляндзкага паходжаньня. Прэсьбітэрыянскія дэнамінацыі ў Шатляндыі прытрымліваюцца багаслоўя Кальвіна й ягоных бліжэйшых пераемнікаў, не зважаючы на тое, што ёсьць шэраг багаслоўваў у сучасным прэсьбітэрыянстве.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шатляндыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэсьбітэрыянства зарадзілася ў пэрыяд пратэстанцкай рэвалюцыі ў Шатляндыі ў 15591560 гады. Ягонае ўзьнікненьне зьвязана зь дзейнасьцю Джона Нокса, радыкальнага пратэстанта й вучня Жана Кальвіна. Перамога пратэстантаў у 1560 годзе дазволіла ім прыступіць да стварэньня новай царкоўнай арганізацыі, заснаванай на адмове ад неабходнасьці пасярэдніцтва духавенства ў адносінах чалавека з Богам. Дактрына прэсьбітэрыянства («прэсьбітэрыянскі сымбаль веры») была зацьверджана ў 1560 годзе шатляндзкім парлямэнтам.

У цяперашні час найбуйнейшая шатлянзская прэсьбітэрыянская арганізацыя носіць назву Царква Шатляндыі й налічвае больш за 1 мільёна чальцоў. Таксама існуе шэраг іншых, напрыклад Свабодная прэсьбітэрыянская царква Шатляндыі.

Ірляндыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пэрыяд панаваньня Якаба I значная частка шатляндцаў перасялілася ў Ірляндыю, перш за ўсё ў Ольстэр, дзе заснавала ў 1642 годзе прэсьбітэрыянскую царкву ў Ірляндыі, якая ў цяперашні час зьяўляецца другой па колькасьці рэлігійнай арганізацыяй Паўночнай Ірляндыі, налічваючы больш за 130 тысяч чальцоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Protestant Religion and Presbyterian Church Act 1707». The National Archives. United Kingdom.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Прэсьбітэрыянствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў