Другое пасланьне да тэсалёнікійцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кніга Новага Запавету

Другое пасланьне да тэсалёнікійцаў


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Другое пасланьне да тэсалёнікійцаў — адзін зь лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у сьпіс кніг Новага Запавета. Разьмяшчаецца пасьля ліста Першага пасланьня да тэсалёнікійцаў і перад Першым пасланьнем да Цімафея.

Мэта напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнай мэтай напісаньня пасланьня былі зьвесткі, что ў Тэсалёніках зьявіліся чуткі, што Хрыстос ужо вярнуўся другі раз. Гэта выклікала замяшаньне сярод вернікаў. Магчыма тэсалёнікійцы няверна вытлумачылі папярэдні ліст Паўла, а магчыма хтосьці распаўсюдзіў нейкае прароцтва ці нават ліст, які быццам напісаў Павал. Гэта прывяло да таго, што тыя гультаі, якіх Павал крытыкаваў у першым лісьце, цалкам кінулі працу, працягваючы жыць за кошт суполкі. Таму ўзьнікла неабходнасьць тэрмінова растлумачыць пра сапраўдную хаду справаў і такім чынам скончыць замяшаньне, а таксама даць больш жорсткі загад працаваць.

Аўтарства й асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтае пасланьне моцна падобны на Першае пасланьне да тэсалёнікійцаў, але ў той жа час розьніца паміж імі можа вырабіць уражаньне, што яго быў здольны напісаць хтосьці іншы. Справа ў тым, што ў першым лісьце Павал пісаў пра раптоўнасьць вяртаньня Пана, пра тое, што ніхто ня ведае пра тэрміны вяртаньня. У другім лісьце аўтар сьцьвярджае, што перад вяртаньнем павінны адбыцца падзеі, якія стануць для вернікаў сымбалямі. Таму існуюць меркаваньні, што аўтарам ліста магла быць асоба, іншая за Паўла.

Імёны аўтараў прыведзены ў самым пачатку пасланьня. Яны тыя ж, што й у першым лісьце, то бок Павал, Сыльван і Цімафей. Аднак у тэксьце ліста займеньнік аўтара сустракаецца як у множным, гэтак і адзіночным ліку.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Частка папірусу 200 году, які ўтрымоўвае Другое пасланьне да тэсалёнікійцаў

Апостал пачынае пасланьне з паведамленьня пра вяртаньне Госпада й пра Страшэнны Суд, які павінен адбыцца перад гэтым. Аўтар упэўнены, што вернікі атрымаюць узнагароду, а ворагі царквы панясуць пакараньне. Потым Павал пераходзіць да галоўнай тэмы ліста й заклікае не паддавацца замяшаньню. Ён не адмаўляецца ад сваіх папярэдніх словаў, але ўдакладняе, што Хрыстос вернецца, калі выканаюцца прароцтвы пра імпрэзу сілаў зла ў сьвеце. Павал моліць слухачоў не бянтэжыцца, таму што перад гэтымі падзеямі павінен зьявіцца ашуканец, які выставіць сабе вышэй за ўсё, зойме месца кіраўніка ў Царкве Божай і будзе выдаваць сябе за Бога. Павал піша, што ён ужо апавядаў пра гэта, калі ён фізычна знаходзіўся ў Тэсалёніках. І перад Другім прышэсьцем Хрыста ўсё ашуканства адкрыецца для тых, хто трымаецца вучэньня; тыя ж хто ня прыняў вучэньня загінуць разам зь беззаконьнікам, якога Хрыстос зьнішчыць падчас вяртаньня. Гэтыя словы апостала маюць вялікае падабенства са словамі Ісуса Хрыста на Алейнай гары, а таксама Адкрыцьця Яна Багаслова.

Потым Павал угаворвае бунтароў і гультаёў і заклікае іх да супакою й працы. Ён піша ў больш рэзкім тоне, чым у першым пасланьні. З тымі, хто не паслухаецца, трэба ня мець нікаяніх зносінаў. Але гэта ня помста, а спроба выпраўленьня. У заканчэньні ліста Павал заклікае браць прыклад зь яго самаго, бо ён калі быў у Тэсалёніках не гультаваў і ня еў дарма хлеба, але працаваў удзень і ўноч, каб не абцяжарыць вернікаў.

Час і месца напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хутчэй за ўсё пасланьне напісана адразу пасьля першага ў 51 ці 52 годзе. Гэтым можа тлумачыцца іхнае падабенства. Месцам напісаньня лічыцца горад Карынт.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасланьне падзелена на тры разьдзелы, яно, таксама, зьяўляецца самым кароткім з пасланьняў, якія былі адрасаваны цэрквам. Ліст можна падзяліць на дзьве часткі. Ён пачынаецца з малітвы, потым апостал пераходзіць да тэмы Другога прышэсьця Хрыста. Другая частка ліста больш практычная, у ёй Павал заклікае чытачоў да працы.

Кароткі плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прывітаньне (1:1—2)
  • Хвала за цярплівасьць (1:3—12)
  • Другое прышэсьце Хрыста (2:1—17)
  • Хрысьціянскія паводзіны (3:1—15)
  • Завяршэньне (3:16—18)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Жан Кальвин, Евангелие и Реформация, 2011, 336с.
  • Послания к Фессалоникийцам, Джон Р.У. Стотт, Мирт, 2004, 208с.
  • Послание к Галатам и Фессалоникийцам: популярный комментарий, Райт Н., Библейско-богословский институт святого апостола Андрея (ББИ), 2008, 170с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]