Беларуская Праваслаўная Царква
Белару́скі Экзарха́т Маскоўскага Патрыярха́ту (Белару́ская Правасла́ўная Царква́) — кананічнае царкоўна-адміністрацыйнае падразьдзяленьне Расейскай праваслаўнай царквы, складаецца з праваслаўных япархіяў у межах Беларусі. Утвораны 9—11 кастрычніка 1989 году.
Найвышэйшая заканадаўчая і выканаўчая ўлада ў экзархату належыць Сыноду, у які ўваходзяць кіроўныя япіскапы беларускіх япархіяў. Старшынюе ў Сынодзе мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт.
Япархіі і манастыры [рэдагаваць]
Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату ўтвараюць 11 япархіяў. На 7 студзеня 2012 г. дзейнічала 34 манастыры (16 жаночых, 7 мужчынскіх). У тым ліку:
Бабруйская і Быхаўская епархія [рэдагаваць]
Берасьцейская і Кобрынская япархія [рэдагаваць]
- Афанасьеўскі мужчынскі манастыр у імя сьв. прпмч. Афанасія Берасьцейскага у Берасьцейскім раёне, в. Аркадзія.
- У гонар Ражджаства Прасьвятой Багародзіцы жаночы манастыр у г. Берасьце.
- Праабражэнскі мужчынскі манастыр у Жабінкаўскім раёне, в. Хмялёва.
Віцебская і Аршанская япархія [рэдагаваць]
- У гонар Сашэсьця Сьвятога Духа жаночы манастыр у г. Віцебск.
- Куцеінскі ў гонар Багаяўленьня мужчынскі манастыр у г. Ворша.
- Маркаў у імя Сьвятой Троіцы мужчынскі манастыр у г. Віцебск.
- У гонар Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы жаночы манастыр у г. Ворша.
Гомельская і Жлобінская япархія [рэдагаваць]
- У імя сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы мужчынскі манастыр у г. Гомель.
- У гонар Ціхвінскай іконы Божае Маці жаночы манастыр у г. Гомель.
- Іаана-Кармянскі жаночы манастыр у Добрушскім раёне, в. Карма.
- У гонар Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы жаночы манастыр у Жлобінскім раёне, в. Казімірава.
Гарадзенская і Ваўкавыская япархія [рэдагаваць]
Магілёўская і Мсьціслаўская япархія [рэдагаваць]
- У імя сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы жаночы манастыр у г. Магілеў.
Менская і Слуцкая япархія [рэдагаваць]
- Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр у Смалявіцкім раёне, в. Дамашаны.
- Ляданскі у гонар Благавешчаньня Прасьвятой Багародзіцы мужчынскі манастыр у Смалявіцкім раёне, в. Малыя Ляды.
- Менскі ў імя прмц. вял. кнг. Елісаветы жаночы манастыр у Менскім раёне, п. Навінкі.
- Сьвята-Ксеніеўскі жаночы манастыр у Барысаўскім раёне, в. Барань.
Наваградзкая і Лідзкая япархія [рэдагаваць]
- У гонар Благавешчаньня Прасьвятой Багародзіцы жаночы манастыр у г. Слонім. раёне, в. Малыя Ляды.
- Жыровіцкі ў гонар Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы мужчынскі манастыр у Слонімскім раёне, в. Жыровічы.
Пінская і Лунінецкая япархія [рэдагаваць]
- У імя вмц. Варвары жаночы манастыр у г. Пінск.
Полацкая і Глыбоцкая япархія [рэдагаваць]
- Сьвята-Еўфрасіньнеў жаночы манастыр у г. Полацак.
Тураўская і Мазырская япархія [рэдагаваць]
- У гонар Ражджаства Прасьвятой Багародзіцы мужчынскі манастыр у Калінкавіцкім раёне, в. Юравічы.
- У гонар Пакрова Прасьвятой Багародзіцы жаночы манастыр у г. Хойнікі.
Прыходы [рэдагаваць]
На 7 студзеня 2012 г. экзархат налічваў 1555 прыходаў. Послух несьлі 14 архірэяў (у тым ліку 3 вікарыі), 1485 сьвятароў ды 166 дыяканаў. Дзейнічала звыш 100 брацтваў ды сястрыцтваў.
Адукацыя [рэдагаваць]
Дзейнічаюць наступныя навучальныя ўстановы:
- Менская духоўная акадэмія (вёска Жыровічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць;з 1995 года);
- Віцебская ды Менская (Жыровічы; адноўлена ў 1989 годзе) духоўныя сэмінарыі;
- Інстытут тэалёгіі БДУ;
- Віцебская, Менская ды Слонімская духоўныя вучэльні;
- Рэгенцкая школа;
- Школа катэхізатараў;
- 654 нядзельныя школы[1].
Выданьні [рэдагаваць]
Выдаюцца часопісы:
- «Веснік Беларускага экзархата»;
- «Минские епархиальные ведомости»;
- «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце»;
Друкуюцца газэты:
- «Могилевские епархиальные ведомости»;
- «Преображение»;
- «Царкоўнае слова» і інш.
Зьнішчэньне гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі [рэдагаваць]
У 2000-я гады пад выглядам рэканструкцыі культавых збудаваньняў Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату (БЭМП) правёў шэраг вандальных і антызаконных дзеяньняў у дачыненьні да гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.[2]
Гістарычна-культурныя каштоўнасьці Менску [рэдагаваць]
У 2004 годзе галава БЭМП Філарэт накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму М. Паўлаву, у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня царквы Сьв. Духа, унікальнага помніка вялікалітоўскай архітэктуры эпохі Рэнэсансу, збудаваць на месцы ейных падмуркаў і крыптаў новую праваслаўную капліцу. Яшчэ адну праваслаўную капліцу ў гонар А. Неўскага мітрапаліт прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў Малога гасьцінага двара.[3]
У 2008 годзе пры будаўніцтве Асьветнага цэнтру Расейскай Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Высокага Места і вуліцы Зыбіцкай не было праведзена належных археалягічных раскопак, у выніку чаго былі непапраўна пашкоджаныя і страчаныя культурныя пласты ХІ—ХІХ стст.[4]
Гістарычна-культурныя каштоўнасьці Магілёва [рэдагаваць]
У ліпені 2007 году на тэрыторыі Магілёўскага Замчышча спынілася будаўніцтва храму-помніку БЭМП у імя «Святых царственных мучеников и новомучеников и исповедников XX века», адноўленае без узгадненьня з археолягамі ў сярэдзіне чэрвеня таго ж году. Па факце будаўніцтва распачалі крымінальную справу.
Загаднік катэдры археалёгіі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк паказвае на тое, што стаўленьне да замчышча было барбарскім:
| Ужо можна адкрыць ва ўніверсітэце адмысловую выставу знаходак з тых рэчаў, якія паспелі ўратаваць як на Замчышчы, так і на сметніку, куды будаўнікі вывезлі частку культурнага слою. Гэта, акрамя металічных рэчаў і керамікі ХІІ-ХVII стагоддзяў, таксама і сэнсацыйная знаходка – невялікі баразок, які датуецца ХІ стагоддзем | ||
Ігар Марзалюк назваў гэта наўмысным зьнішчэньнем нацыянальнага помніку археалёгіі.[5]
Апроч таго, рэканструкцыя БЭМП закранула магілёўскі манастыр Сьв. Міколы — помнік архітэктуры беларускага барока XVII—XVIII стст. Так, у 2008 годзе на ягоную браму, накрытую дахоўкай, паставілі пазалачоны цыбулепадобны купал з залатым васьміканцовым крыжом.
Былы касьцёл дамініканаў у Клецку [рэдагаваць]
Колішні касьцёл дамініканаў у Клецку — помнік архітэктуры сармацкага барока XVII ст., гістарычна-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
У 2008 годзе настаяцель мясцовага прыходу БЭМП а. Матфей Белавус самавольна паставіў на будынак касьцёла цыбулепадобны пазалачоны купал з крыжам вышынёй 6 мэтраў.
Будаўнічыя працы праводзіліся насуперак лісту Міністэрства культуры, у якім паведамлялася, што дзеяньні а. Матфея пярэчаць заканадаўству, бо яны непазьбежна вядуць да зьмены зьнешняга выгляду помніка.[6]
У 2010 годзе сталася вядома, што мясцовы сьвятар БЭМП паставіў на колішні касьцёл яшчэ два купалы-цыбуліны.[7]
Драўляная царква ў в. Гошчава [рэдагаваць]
Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Гошчава — помнік беларускага народнага дойлідзтва 1-й пал. XIX ст., гістарычна-культурная каштоўнасьць 3-й катэгорыі.
У выніку несанкцыянаваных рамонтных работаў (праект рэканструкцыі царквы ў Гошчаве не ўзгадняўся з Міністэрствам культуры[8]), праведзеных мясцовым сьвятаром БЭМП у 2009 годзе, на даху царквы зьявіліся купалы-цыбуліны ў маскоўскім стылі. Больш за тое, адзін купал паўстаў там, дзе яго не было. Такім чынам храм незваротна страціў свае адметныя архітэктурныя і мастацкія рысы, што ставіць пад сумнеў статус помніка.[9]
Рэканструкцыя непарыўна зьмяніла вонкавы выгляд храму, яе канструкцыі, мастацка-архітэктурнае аздабленьне, што зьяўляецца парушэннем артыкулаў 27; 28; 29; 32; 33; 36; 37; 45 Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» ад 9 студзеня 2006 г.[8]
Былая ўніяцкая царква ў в. Велямічы [рэдагаваць]
Колішняя ўніяцкая царква Сьв. Пр. Ільлі ў в. Велямічы — помнік беларускага народнага дойлідзтва XVIII ст. з рысамі стылю барока, гістарычна-культурная каштоўнасьць 2-й катэгорыі.
У 2009 годзе ў выніку рэканструкцыі храму, якую праводзіць мясцовы прыход БЭМП, адбылося зьнішчэньне барокавых купалоў на вежах і каваных чатырохканцовых крыжоў з заменай іх маскоўскімі пазалачонымі цыбулепадобнымі купаламі і васьміканцовымі крыжамі.[10]
Мураваная царква XVI ст. у Наваградку [рэдагаваць]
|
Барысаглебская царква ў Наваградку: першая вядомая выява (леваруч) і праект рэканструкцыі бажніцы з надбудовай залатых купалоў-цыбулінаў (праваруч, аўтар праекту — Г. Лаўрэцкі)
|
||
Царква Сьвятых Барыса й Глеба ў Наваградку — гістарычна-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
У чэрвені 2010 году грамадзкасьць даведалася пра тое, што цягам рэканструкцыі, якую праводзіць БЭМП, на вежы царквы плянуецца паставіць какошнікі з шатрамі, завершанымі залатымі цыбулепадобнымі купаламі[11].
З нагоды зьнішчэньня аўтэнтычнага выгляду гэтага і іншых помнікаў беларускай архітэктуры філёзафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў зьвярнулася ў БЭМП і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са зваротам, у якім патрабуюць спыніць разбурэньне беларускай гістарычна-культурнай спадчыны[2]:
| Лічым сваім маральным абавязкам апэляваць да грамадзянскай і культурніцкай супольнасьці краіны з мэтаў выказаць рашучы пратэст супраць антыкультурнай, антыбеларускай дзейнасьці РПЦ. Зьвяртаем таксама ўвагу на тое, што разбурэньне аўтахтоннай культуры і беларускіх гістарычных помнікаў — адна з праяваў тыповай каляніяльнай палітыкі, што расейскія ўлады ажыцьцяўлялі цягам некалькіх мінулых стагодзьдзяў у акупаванай і далучанай да імпэрыі Беларусі. Цяпер гэтую палітыку працягвае РПЦ. Мы патрабуем спыніць разбурэньне нашай спадчыны! | ||
Аднак нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці, у лістападзе таго ж году, купалы-цыбуліны зьявіліся на вежах бажніцы. У зьвязку з гэтым старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч зьвярнуўся зь лістом у Міністэрства культуры з просьбай спыніць працы ў Наваградку. Ён просіць распачаць у адносінах да прыходу царквы і адказных супрацоўнікаў Наваградзкага райвыканкаму адміністрацыйную справу. Акрамя таго, А. Астаповіч зьвярнуўся ў наваградзкую пракуратуру[12].
Насаджэньне расейскай архітэктуры [рэдагаваць]
Супрацоўнікі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Беларускай Акадэміі навук крытыкуюць Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхату за прыярытэтнае будаўніцтва ў Беларусі цэркваў у неўласьцівай для яе расейскай архітэктуры:
| <...> небяспеку выклікаюць сённяшнія памкненні праваслаўнага духавенства прарасійскай арыентацыі прыўнесці ў беларускі ландшафт драўляныя царкоўныя формы новаіерусалімскіх храмаў, помнікаў Архангельска ці Валагодскага краю. Ігнараванне выпрацаваных стагоддзямі мясцовых традыцый і навязванне аб'ёмаў і форм, не ўласцівых тутэйшаму дойлідству, разбурае тую натуральную гармонію, што склалася на працягу стагоддзяў народнага жыцця | ||
|
—Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 193 |
||
Беларускі мастак і этнакультуроляг Тодар Кашкурэвіч праводзіць паралель паміж масавым узьвядзеньнем цэркваў-«мураўёвак» і сучасным царкоўным будаўніцтвам БЭМП на Беларусі:
| <…> гэта, я б сказаў, усьвядомлены культурны аспэкт. Мы маем справу з тэндэнцыяй: прасоўваньнем пэўнага стылістычнага моманту як вельмі істотнага ідэалягічнага. Карані цягнуцца з Масквы. Уся Беларусь — цэнтральныя гарады, цэнтральныя дарогі — застаўленыя рускай праваслаўнай царквой у псэўдарускім стылі. Амаль у тым жа кшталце, як у ХІХ ст. рабіліся «мураўёўкі». Яны вельмі добра разумеюць палітычны патэнцыял гэтага стылістычнага моманту: «грыбы» паставяць — пазначаць сваю тэрыторыю ўплыву. Як сабака меціць дрэвы. Гэта агромністы палітычны капітал, які вымяраецца нават грашовым эквівалентам. | ||
|
—Тодар Кашкурэвіч, Драма Гародні: нацыянальны праект як гульні ўлады // «Наше мнение», 12 чэрвеня 2007 |
||
-
Царква ў с. Гаўрылаўскае (Архангельская вобласьць), збудаваная ў 1743 годзе
-
Новы катэдральны сабор БЭМП у Менску, збудаваны ў 2000-я гады
-
Царква ў с. Каломенскае (Падмаскоўе), збудаваная ў 1532 годзе
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Сяргей Пульша (7 студзеня 2012) Праваслаўныя сьвяткуюць Раство Грамадзтва. БелаПАН. Праверана 7 студзеня 2012 г.
- ^ а б Інтэлектуалы: Не дапусціце варварства з царквой у Навагрудку! // Наша Ніва, 10 лістапада 2008
- ^ Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі // Радыё Свабода, 20 жніўня 2004
- ^ Сяргей Абламейка. Архітэктурныя страты Менску за апошнія 2 гады // Радыё Свабода, 2 ліпеня 2008
- ^ Заведзена справа супраць будаўнікоў храма на Магілёўскім замчышчы // Наша Ніва, 14 ліпеня 2007
- ^ Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // Наша Ніва, 10 лістапада 2008
- ^ Фотафакт: На былым клецкім касцёле з’явіліся яшчэ дзве «цыбуліны» // Наша Ніва, 2 верасьня 2010
- ^ а б Сямён Печанко. Шок у Івацэвіцкім раёне // Наша Ніва, 28 ліпеня 2009
- ^ Марат Гаравы. Гошчаўская царква не помнік культуры? // «Газета для вас», 7 лютага 2010
- ^ Царква Сьв. Пр. Ільлі ў Велямічах на Radzima.org
- ^ Міхал Карневіч. На гатычны храм у Наваградку ставяць цыбуліны // «Радыё Свабода», 28 чэрвеня 2010.
- ^ На навагрудскай царкве Барыса і Глеба ўсталёўваюць «цыбуліны» // «Наша Ніва», 14 лістапада 2010.