Эўгеніюш IV (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эўгеніюш IV

Эўгеніюш IV (па-лацінску: Eugenius PP. IV), сьвецкае імя Габрыеле Кандульмэр (па-італьянску: Gabriele Condulmer); 1383, Вэнэцыя23 лютага 1447, Рым) — папа рымскі з 3 сакавіка 1431 па 23 лютага 1447 году. Быў пляменьнікам папы Грыгорыюса XII, які адмовіўся ад тыяры паводле патрабаваньню Канстанцкага сабору. Кандульмэр у маладосьці ўступіў у ордэн аўгустынцаў. Паводле волі свайго дзядзькі прыняў біскупства Сіены. Пазьней атрымаў званьне кардынала.

Эўгеніюш Быў чалавекам суровага ладу жыцьця й прыхільнікам цьвёрдай рукі. Пасьля каранацыі ён рашучым чынам прыступіў да абмежаваньня кардынальскіх прывілеяў, асабліва тых, што былі прадастаўлены кардыналу ягоным папярэднікам Мартынам V.

Арганізаваны кардыналам Чэзарыны крыжовы паход, у якім галоўная роля выпала на долю караля Рэчы Паспалітай й Вугоршчыны Ўладзіслава, скончыўся паразай пад Варнай у 1444 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эўгеніюш IV (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў