Леў XI
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Леў XI (Leo PP. XI; сьвецкае імя: Алесандра Атавіяна Мэдычы, па-італьянску: Alessandro Ottaviano de' Medici; 2 чэрвеня 1535, Флярэнцыя, Таскана — 27 красавіка 1605, Рым) — папа рымскі з 1 па 27 красавіка 1605 году.
Біяграфія[рэдагаваць]
Чацьвёрты папа, які насіў прозьвішча Мэдычы. Нарадзіўся ў Флярэнцыі 2 чэрвеня 1535. Пляменьнік Льва X. Пасьля прызначэньня біскупам Пістоі, а потым арцыбіскупам Флярэнцыі, атрымаў у 1583 годзе ад Рыгора XIII кардынальскую шапку. Памёр на 24-ы дзень свайго пантыфікату.
Леў XI — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў