Фармоз (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фармоз (папа рымскі)
па-лацінску: Formosus PP.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 816[1]
Памёр 4 красавіка 896[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткідыплямат, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Фармоз (па-лацінску: Formosus PP.; 816, Остыя4 красавіка 896, Рым) — папа рымскі з 6 кастрычніка 891 па 4 красавіка 896 году. Фармоз паходзіў з арыстакратычнага рымскага роду. Пры Мікалаю Вялікім стаў біскупам Порту. Загадваў місыянэрскай дзейнасьцю ў Баўгарыі й быў запрошаны баўгарамі заняць тамтэйшую катэдру, але адмовіўся з кананічных меркаваньняў. У ходзе канфлікту зь Янам VIII быў адлучаны ад царквы па абвінавачваньні ў спробе зьвяржэньня пантыфіка. Рэабілітаваны Марынам I, а пасьля ягонай сьмерці падтрымліваў палітыку Стэфана V. З кожным новым пантыфікатам узмацняў свой уплыў у царкоўнай герархіі, пакуль сам ня быў абраны папам.

Сваёй асноўнай задачай Фармоз бачыў збавеньне папскага пасаду ад прыгнёту Гвіданідаў. У надзеі падарваць іхны уплыў ён заклікаў у Італію Арнульфа Карынтыйскага й уласнаручна каранаваў яго імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі. Пакуль Арнульф рыхтаваўся да ўварваньня ў Спалета, яго разьбіў паралюш і ён быў вымушаны накіравацца ў Нямеччыну. Палітыка процідзеяньня Гвіданідам выклікала вострую незадаволенасьць тускулюмскага коміта Тэофілякта I, прыхільнікі якога сталі рыхтаваць зьвяржэньне Фармоза.

Сваім пераемнікам Стэфанам VI (VII), якія знаходзіўся пад уплывам Тэофілякта, памерлы пры нявысьветленых абставінах Фармоз у студзені 897 году быў падвергнуты суду на Трупным сынодзе, сымбалічна пакараны й скінуты ў Тыбр. Праваслаўныя бачаць у Фармозы аднаго з пачынальнікаў расколу хрысьціянства, нібыта ён прэтэндаваў таксама і на сьвецкае панаваньне[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  3. ^ Філятэй, «Пасланьне пра неспрыяльныя дні й гадзіны», 1527

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]