Джардана Бруна
| Джардана Бруна | |
| Giordano Bruno | |
Джардана Бруна |
|
| Нарадзіўся | 1548 Нола, Нэапалітанскае каралеўства |
|---|---|
| Памёр | 17 лютага 1600 Рым, Папская вобласьць |
| Навуковая сфэра | філязофія, касмалёгія, матэматыка |
Джардана Бруна (па-італьянску: Giordano Bruno, 1548, Нола, Нэапалітанскае каралеўства — 17 лютага 1600, Рым, Папская вобласьць) — італьянскі манах-дамініканец, філёзаф і паэт, прадстаўнік пантэізму. Зьяўляючыся каталіцкім манахам, Джардана Бруна разьвіваў нэаплятанізм у духу рэнэсанснага натуралізму, спрабаваў даць у гэтым ключы філязофскую інтэрпрэтацыю вучэньня Капэрніка.
Бруна выказваў шэраг здагадак, якія апярэджвалі ягоную эпоху й былі абгрунтаваны толькі наступнымі астранамічнымі адкрыцьцямі: аб тым, што зоркі ёсьць далёкія сонцы, пра існаваньне невядомых у ягоны час плянэт у межах нашай Сонечнай сыстэмы, пра тое, што ў Сусьвеце існуе незьлічоная колькасьць целаў, якія падобны нашаму Сонцу. Бруна ня першы задумваўся пра множнасьці сьветаў і бясконцасьці Сусьвету: да яго такія ідэі належалі антычным атамістам, эпікурэйцам і Мікалаю Кузанскаму.
Бруна быў асуджаны каталіцкай царквой як герэтык і прысуджаны сьвецкімі судовымі ўладамі Рыма да сьмяротнага пакараньня праз спаленьне. У 1889 годзе, амаль праз тры стагодзьдзі, на месцы пакараньня сьмерцю Джардана Бруна быў узьведзены помнік у ягоны гонар.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Джардана Бруна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт прысьвечаны Бруна. Біяграфія, працы на расейскай і італьянскай мовах, артыкулы, выявы.
- Сайт прысьвечаны Джардана Бруна.
- Пратаколы судовай справы Джардана Бруна.
- Джардана Бруна ў філязофскай бібліятэцы Рэнэсансу.
- Джардана Бруна на IMDB.