Магнітнае поле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клясычная электрадынаміка
Магнітныя лініі ў саленоідзе
Электрычнасьць · Магнэтызм

Магнітнае поле — складовая электрамагнітнага поля, якая зьяўляецца пры наяўнасьці зьменлівага ў часе электрычнага поля. Акрамя таго, магнітнае поле можа стварацца токам зараджаных часьцінкаў, альбо магнітнымі момантамі электронаў у атамах (сталыя магніты). З пункту гледжаньня квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеяньне пераносіцца безмасавым базон-фатонам (часьцінкай, якую можна уявіць як квантавае ўзбуджэньне электрамагнітнага поля).

Асноўнай характарыстыкай магнітнага поля зьяўляецца яго сіла, якая вызначаецца вэктарам магнітнай індукцыі \vec{\mathbf{B}}(вэктар індукцыі магнітнага поля). У СІ магнітная індукцыя вымяраецца ў тэслах (Тл), у сыстэме СГС у гаўсах.