Магнітны струмень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клясычная электрадынаміка
Магнітныя лініі ў саленоідзе
Электрычнасьць · Магнэтызм
Flusso magnetico attraverso una superficie perpendicolare.svg

Магнітны струмень, магнітная плынь — скалярная фізычная велічыня, якая характарызуе струмень вэктару магнітнай індукцыі.

Пазначаецца звычайна грэцкай літарай Φ, вымяраецца ў сыстэме СІ ў вэбэрах, у сыстэме СГСМ — у максвэлах: магнітны струмень поля велічынёй 1 гаўс праз сантымэтар квадратнай плошчы.

Магнітны струмень празь бясконца маленькую пляцоўку dS вызначаецца як

 d\Phi = BdS \cos\theta ,

дзе B — значэньне індукцыі магнітнага поля, θ — кут паміж кірункам поля і нармальлю да паверхні. У вэктарнай форме

 d\Phi = \mathbf{B} \cdot \mathbf{dS} .

Звычайна вылічаецца праз паверхню, абмежаваную пэўным контурам, напрыклад, контурам, які ўтвараюць праваднікі з токам. Паколькі ў розных пунктах паверхні магнітная індукцыя розная, то праводзіцца інтэграваньне

 \Phi = \int \!\!\! \int \mathbf{B} \cdot \mathbf{dS}