Закон Кулёна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зако́н Кулё́на дазваляе вызначыць сілу электрычнага ўзаемадзеяньня між двума пунктавымі зараджанымі целамі (гэтую сілу называюць сілай Кулёна). Ён фармулюецца наступным чынам:
Сіла ўзаемадзеяньня двух пунктавых нерухомых электрычных зарадаў проста прапарцыянальная іх велічыням q1 і q2 і адваротна прапарцыянальная квадрату адлегласьці паміж імі. Гэтая сіла накіраваная ўздоўж прамой, што злучае гэтыя зарады.
Матэматычна закон (у вэктарнай форме) запісваецца наступным чынам:

дзе
- сіла, зь якой цела 1 дзейнічае на цела 2; q1 і q2 - іх зарады, ε0 - унівэрсальная электрычная пастаянная; ε - дыэлектрычная пранікальнасьць асяроддзя,
- вэктар адлегласьці паміж целамі, накіраваны ад цела 1 да цела 2.
З гэтай формулы вынікае, што сіла узаемадзеяньня зарадаў аднаго знака накіраваная аднолькава з
; а для зарадаў розных знакаў - у адваротны бок. Інакш кажучы, зарады розных знакаў прыцягваюцца, а зарады аднаго знака - адштурхоўваюцца адзін ад аднаго.
Велічыню сілы Кулёна можна запісаць больш простай формулай:

Для вакуўма ε = 1, таму

Часта выкарыстоўваюць каэфіцыент прапарцыйнасьці k, які роўны k ≈ 8,987742438·109 Н·м2/Кл2 (или Ф-1·м) і запісваецца наступным чынам:
тады закона Кулона будзе мець выгляд:

Непасрэдна з закона Кулёна выводзіцца формула напружанасьці электрычнага поля, што ствараецца пунктавым зарадам:

або ў вэктарнай форме:
.
