Сіла (фізычная велічыня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Сіла»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сіла — фізычная вэктарная велічыня, якая зьяўляецца мерай узьдзеяньня аднаго цела на іншае.

Паводле сучасных уяўленьняў, вынікам дзеяньня сілы на матэрыяльны пункт зьяўляецца ягонае паскарэньне, пры гэтым чым болей сіла, тым большае паскарэньне атрымлівае матэрыяльны пункт (другі закон Ньютана).

Вынікам узьдзеяньня сілы на складаную мэханічную сыстэму можа быць не лінейнае паскарэньне (або ня толькі лінейнае паскарэньне), а таксама вуглавое паскарэньне або дэфармацыя. Пры разглядзе ўзьдзеяньня сілы на складаную мэханічную сыстэму вялікае значэньне мае пункт прыкладаньня сілы, г. зн. пункт, на які ўздзейнічае сіла. Ад гэтага моцна залежыць вынік яе ўздзеяньня.

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Сіла (фізычная велічыня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў