Законы Ньютана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Першы аркуш «Пачаткаў» Ньютана з аксыёмамі мэханікі

Зако́ны Нью́тана — фундамэнтальныя законы руху, сфармуляваныя Ісакам Ньютанам, якія вызначаюць сувязь між уздзеяньнем на цела і характарам яго руху. Яны дазваляюць атрымаць раўнаньні руху любой мэханічнай сыстэмы пры ўмове, што вядомыя масы ўсіх частак, што яе складаюць, а таксама ўзьдзеяньні, што аказваюцца на гэтую сыстэму.

  • Трэці закон Ньютана (закон узаемадзеяньня) вызначае, як суадносяцца сілы, зь якімі два целы ўзьдзейнічаюць адно на аднаго.

Першы закон Ньютана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснае фізыцы гэты закон фармулюецца наступным чынам:


Існуюць такія сыстэмы адліку, якія называюць інэрцыяльнымі, адносна якіх матэрыяльны пункт пры адсутнасьці зьнешніх узьдзеяньняў захоўвае велічыню і накірунак сваёй хуткасьці неабмежавана доўга.

Другі закон Ньютана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інэрцыяльнай сыстэме адліку хуткасьць зьмяненьня імпульсу матэрыяльнага пункта роўная раўнадзейнай усіх прыкладзеных да яго сілаў:

\tfrac{d \vec p}{dt} = \vec{F}.

Трэці закон Ньютана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матэрыяльныя пункты дзейнічаюць адзін на аднаго зь сіламі, якія маюць аднолькавую прыроду, накіраваныя ўздоўж простай, якая злучае гэтыя пункты, роўныя па модулю і процілеглыя па накірунку:

\vec{F}_{2 \to 1} = -\vec{F}_{1 \to 2}.