Джэймз Кларк Максўэл
| Джэймз Кларк Максўэл | |
| James Clerk Maxwell | |
Джэймз Кларк Максўэл |
|
| Род дзейнасьці | фізык |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 13 чэрвеня 1831 |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 5 лістапада 1879 |
| Месца сьмерці | |
Джэймз Кларк Максўэл (па-ангельску: James Clerk Maxwell; 13 чэрвеня 1831, Эдынбург — 5 лістапада 1879, Кембрыдж) — брытанскі фізык, аўтар клясычнай электрамагнітнай тэорыі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Эдынбургу ў шатляндзкай дваранскай сям’і. Вучыўся ў Эдынбурскай акадэміі, Эдынбурскім унівэрсытэце (1847—1850), Кембрыдзкім унівэрсытэце (1850—1854). Пасьля працаваў у Трыніці-коледжы, Абэрдынскім унівэрсытэце, Лёнданскім унівэрсытэце, арганізаваў і ўзначаліў Кавэндышаўскую лябараторыю.
Навуковыя дасягненьні [рэдагаваць]
Джэймз Кларк Максўэл распрацаваў клясычную электрамагнітную тэорыю, якая дазволіла апісаць усе электрычныя і магнітныя зьявы з дапамогай чатырох раўнаньняў, якія носяць назву раўнаньняў Максўэла. З гэтае тэорыі вынікала, што паміж электрычнымі і магнітнымі зьявамі маецца непарыўная сувязь. Пераменнае электрычнае поле непазьбежна спараджае пераменнае магнітнае поле, і наадварот. З гэтага факту вынікала існаваньне электрамагнітных хваляў, якія павінны распаўсюджвацца з хуткасьцю сьвятла. Максўэл паказаў, што сьвятло па сваёй прыродзе ёсьць электрамагнітнай хваляй. Сярод іншых дасягненьняў Максўэла, у прыватнасьці, у галіне малекулярна-кінэтычнай тэорыі газаў, ёсьць адшуканьне закону разьмеркаваньня малекулаў ідэальнага газу па хуткасьцях — разьмеркаваньне Максўэла.
Асноўныя працы [рэдагаваць]
- On the Description of Oval Curves, and those having a plurality of Foci. Proceedings of the Royal Society of Edinburgh, Vol. ii. 1846.
- Illustrations of the Dynamical Theory of Gases. 1860.
- On Physical Lines of Force. 1861.
- A Dynamical Theory of the Electromagnetic Field. 1865.
- On Governors. Proceedings of the Royal Society, Vol. 16 (1867–1868) pp. 270–283.
- Theory of Heat. 1871.
- On the Focal Lines of a Refracted Pencil. Proceedings of the London Mathematical Society s1-4(1):337-343, 1871.
- A Treatise on Electricity and Magnetism. Clarendon Press, Oxford. 1873.
- Molecules. Nature, September, 1873.
- On Hamilton's Characteristic Function for a Narrow Beam of Light. Proceedings of the London Mathematical Society s1-6(1):182-190, 1874.
- Matter and Motion, 1876.
- On the Results of Bernoulli's Theory of Gases as Applied to their Internal Friction, their Diffusion, and their Conductivity for Heat.
- "Ether", Encyclopaedia Britannica, Ninth Edition (1875-89).
- An Elementary Treatise on Electricity Clarendon Press, Oxford. 1881, 1888.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Джэймз Кларк Максўэл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў