Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мапа мясцовага міжзорнага воблака.
Міжзорнае асяродзьдзе — рэчыва і палі, якія запаўняюць міжзорную прастору ўнутры галяктык. Міжзорнае асяродзьдзе складаецца з міжзорнага газу, пылу (1% ад масы газу), міжзорных магнітных палёў, касьмічных промняў, а таксама нябачнай чорнай матэрыі. Хімічны склад міжзорнага асяродзьдзя — прадукт першаснага нуклеасынтэзу і ядзернага сынтэзу ў зорках. На працягу існаваньня зорак ад іх сыходзіць зорны вецер, які вяртае ў асяродзьдзе элемэнты з атмасфэры зоркі. А напрыканцы жыцьця зоркі зь яе скідваецца абалонка, якая ўзбагачвае міжзорнае асяродзьдзе прадуктамі ядзернага сынтэзу.
Прасторавае разьмеркаваньне міжзорнага асяродзьдзя нетрывіяльнае. Акрамя агульнагаляктычных структур, такіх як перамычка (бар) і сьпіральныя рукавы галяктык, ёсьць і асобныя халодныя і цёплыя воблакі, аточаныя болей гарачым газам. Агульная асаблівасьць міжзорнага асяродзьдзя — яго надзвычай нізкая шчыльнасьць — 0,1..1000 атамаў у кубічным сантымэтры.
|
Міжзорнае асяродзьдзе
|
|
| Складнікі |
|
|
|
| Туманнасьці |
|
|
| Калязорныя ўтварэньні |
|
|
| Выпраменьваньне |
|
|