Катэгат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мапа Катэгату і Скагераку

Катэга́т (па-швэдзку: Kattegatt, па-дацку: Kattegat) — праліў паміж усходнім берагам паўвостраву Ютляндыя і паўднёва-заходняй часткай Скандынаўскага паўвостраву. Злучае Паўночнае мора праз праліў Скагерак з Балтыйскім морам праз пралівы Эрэсунд, Малы Бэльт і Вялікі Бэльт. Даўжыня каля 200 км, шырыня ад 60 км на поўначы да 122 км на поўдні. Глыбіня 10—30 м, у паўночнай частцы больш 50 м.

У праліў упадаюць рэкі Ёта Эльв, Ляган, Нісан, Этран, Віскан з боку Швэцыі, а таксама рака Гудэна з боку Даніі.

Найбольш буйныя астравы — Самсё, Уруст, Лэсё, Ангольт. Апошнія два нярэдка завуць дацкім «пустынным поясам», дзякуючы іх сухому летняму клімату.

У праліве прысутнічаюць два цячэньні: накіраванае на поўнач меней салёнае, паверхневае, і больш салёнае, глыбіннае, накіраванае на поўдзень. Прыбярэжныя воды замярзаюць у зімовы час.

Назва Kattegat пайшла ад нідэрляндзкага Kat (кот) і Gat (дзірка). Яна ўзыходзіць да XVII стагодзьдзя, калі капітаны жартоўна звалі гэтую вобласьць вузкай, «як дзірка для катоў у дзьверах», паколькі тут прысутнічаюць некалькі марскіх водмеляў, якія моцна абцяжарвалі суднаходзтва[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Göteborg, Svenska turistföreningens landskapsserie 1978, s. 309-310, professor Hugo Karlsson