Кільскі канал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кільскі канал
Кільскі канал

Кільскі канал (па-нямецку: Nord-Ostsee-Kanal), да 1948 году Канал кайзэра Вільгэльма (па-нямецку: Kaiser-Wilhelm-Kanal) — канал у Нямеччыне, які злучае Балтыйскае і Паўночнае мора, праходзіць ад Кільскай бухты, каля гораду Кіль (прыгарадны раён Гальтэнаў) да вусьця ракі Эльбы, каля гораду Брунсбютэлю.

Працягласьць — каля 98 км, шырыня — больш за 100 м, глыбіня — 11 м. Канал сканчваецца парай шлюзаў з кожнага боку, адзін з шлюзаў прызначаны для маламернага флёту.

Канал быў уведзены ў эксплюатацыю 20 чэрвеня 1895 году, будаўніцтва працягвалася 8 гадоў. Зьяўляецца адным з самых загружаных судаходных шляхоў Эўропы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кільскі каналсховішча мультымэдыйных матэрыялаў