Hamburg - Хамбург, а не Гамбург;
Chemnitz- Кемніц, а не Хемніц, Christian - Крысьціян, а не Хрысьціян, Sachsen - Заксэн, а не Захсэн: ням. h у спалучэньні ням. ch не чуваць- гэта называецца вымаўленьне з прыдыханьнем;
Königshain - Кёнігсхайн, а не Кёнігсгайн: ням. K супадае з кірылічнай К, чыстае "к" без прыдыханьня.
Görlitz - па-рас. Гёрліц:
Літара Г, г у беларускай мове вымаўляецца зусім па-другому, як у расейскай мове.
Літара г у беларускай мове пазначае звонкі спірант – фрыкатыўны, працяглы зычны, а ў расейскай мове звонкі выбуховы (explosive) – гартанны, імгненны зычны.
Розьніца паміж імі:
фрыкатыўны гук валодае працягласьцю, у супрацьлегласць выбуховаму, гартаннаму, і можа доўжыцца да таго часу, пакуль хопіць дыханьня, калі артыкуляцыя яго утрымліваецца ўвесь час вымаўленьня.
Літара адна, але пазначае зусім розныя гукі.
Каб перадаць вымаўленьне расейцамі літары Г і немцамі літары G, гэты гук у беларускай мове патрэбна запісаць камбінацыяй гк: па-рас. Гёрліц - па-бел. Гкёрліц, нямецкі Görlitz таксама на беларускай мове правільна запісваць Гкёрліц, а не Гёрліц. І ніякіх гачыкаў не патрэбна.
Грэкі робяць правільна: Görlitz (Γκέρλιτς), Chemnitz (Κέμνιτς).
Рагнеда Полацкая