Дыега Гадын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дыега Гадын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 лютага 1986(1986-02-16)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 188 см[4]
Вага 78 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006
2006—2007
2007—2010
2010—2019
2019—2020
2020—2022
2022
2022—2023
Сэра
Насьяналь
Вільярэал
Атлетыка Мадрыд
Інтэрнацыянале
Кальяры
Атлетыку Мінэйру
Вэлес Сарсьфільд
63 (6)
26 (0)
91 (4)
277 (17)
23 (1)
39 (1)
1 (0)
19 (1)
Зборныя
2005—2022 Уругвай 161 (8)

Дыега Рабэрта Гадын Леаль (па-гішпанску: Diego Roberto Godín Leal; нарадзіўся 16 лютага 1986 году, Расарыё, Уругвай) — колішні уругвайскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Уругваю. Хуткі абаронца, які спалучаў у сабе наяўнасьць добрай фізычнай падрыхтоўкі з магчымасьцю добра валодаць мячом.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыега Гадын у форме зборнай Уругваю падчас гульні ў Аўстрыі (2014 год)

У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе, дзякуючы выступам за клюб «Сэра», у якім правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Сэра», быў асноўным гульцом абароны каманды. На працягу сэзону 2006—2007 гадоў абараняў колеры ўругвайскага гранду «Насьяналь».

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюбу «Вільярэал», у склад якога далучыўся ў жніўні 2007 году. У новым клюбе правёў наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Вільярэалу» таксама ў асноўным выходзіў на поле ў складзе першым адзінаццаці гульцоў каманды.

У склад клюбу «Атлетыка» далучыўся 4 жніўня 2010 году й дэбютаваў за «матрасьнікаў» у пераможный сустрэчы на Супэркубак УЭФА, дзе гішпанскі клюб быў мацнейшым за італьянскі «Інтэрнацыянале» зь лікам 2:0. З тых часоў стаў асноўным абаронцам мадрыдцаў і за наступныя гады атрымліваў з камандай перамогу ў Лізе Эўропы, а таксама яшчэ адзін раз у Супэркубку УЭФА. 7 мая 2019 года аб'явіў аб зыходзе з клюбу пасьля сканчэньня сэзона 2018/19[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 кастрычніка 2005 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Уругваю ў таварыскай гульні супраць зборнай Мэксыкі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Кубка Амэрыкі 2007 году ў Вэнэсуэле, чэмпіянату сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы й розыгрышу Кубка Амэрыкі 2011 году ў Аргентыне, атрымаўшы таго году тытул кантынэнтальнага чэмпіёна.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыка»:

«Атлетыку Мінэйру»:

Уругвай:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Diego Godín // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в DIEGO ROBERTO GODIN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Diego Roberto Godín Leal // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  4. ^ а б https://global.espn.com/football/player/_/id/104564
  5. ^ Годин объявил об уходе из «Атлетико» (рас.). championat.com (7 мая 2019).
  6. ^ Real Madrid 2–4 Atlético Madrid (анг.). BBC Sport (15 жніўня 2018).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]