Скачкі на лыжах з трампліну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скачок на лыжах з трампліну

Скачкі́ на лы́жах з трамплі́ну — від лыжнага спорту.

Праводзяцца з трамплінаў з разьліковай магутнасьцю (аптымальная даўжыня скачка) 20—50 м (малыя), 50—70 м (сярэднія), 90—120 м (вялікія) і больш за 120 м (для палётаў на лыжах).

Спаборніцтвы на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах сьвету праводзяцца на трамплінах магутнасьцю 90 і 120 м; уваходзяць у праграму лыжнага дваябор’я.

Паходзяць з Нарвэгіі. Першыя афіцыйныя спаборніцтвы адбыліся ў 1897 паблізу Осла. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1924 (сярэдні трамплін) і з 1964 (вялікі); чэмпіянаты сьвету з 1937 (з 1964 — на 2 трамплінах).

Найбольш пашыраны ў краінах Скандынавіі, Аўстрыі, Нямеччыне, Расеі, Японіі й інш.

Доўгі час у гэтым відзе спорту спаборнічалі толькі мужчыны. У 2014 годзе на Алімпійскіх гульнях у скачках з трампліну ўпершыню выступяць жанчыны.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Петрыкаў А. Скачкі на лыжах з трампліна // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Скачкі на лыжах з трамплінусховішча мультымэдыйных матэрыялаў