Становішча «Па-за гульнёй» (футбол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Становішча па-за гульнёй (па-ангельску: offside) апісваецца ў правіле 11 футбольных правілаў.

Азначэньне становішча па-за гульнёй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Становішча па-за гульнёй прызначаецца, калі гулец каманды, якая нападае, у момант удару аказваецца бліжэй да лініі брамы праціўніка, чым перадапошні гулец той каманды, якая абараняецца (уключаючы брамніка) і бліжэй за мяч.

Па правілах 2003 году, судзьдзя вырашае, было становішча па-за гульнёй або няма. Для гэтага ёсьць тры «крытэры актыўнай гульні»:

  • Футбаліст умешваецца ў гульню (атрымоўвае мяч).
  • Футбаліст замінае гуляць суперніку (загароджвае поле зроку, замінае перахапіць мяч).
  • Футбаліст атрымоўвае перавагу дзякуючы сваёй пазыцыі (калі мяч адлятае ад брамы або праціўніка).

Становішча па-за гульнёй няма ў такіх выпадках:

Калі адбываецца становішча па-за гульнёй, камандзе, якая абараняецца, прызначаецца вольны ўдар з таго месца, дзе адбылося парушэньне.

Штучнае становішча па-за гульнёй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Становішча па-за гульнёй гульца ў сіняй форме

Каманда, якая абараняецца, каб сарваць атаку суперніка, выводзіць абаронцаў наперад. Тады форвард праціўніка аказваецца ў становішчы па-за гульнёй. Правілы 2003 году ўведзеныя для таго, каб заахвочваць гульцоў атакі і паменшыць колькасьць такіх сытуацыяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У футболе часта здараліся сытуацыі, калі адзін форвард заўсёды знаходзіцца блізка да брамы праціўніка, каб атрымаць перадачу і забіць гол. Мяркуецца, што гэтая праблема была вырашаная ў Кембрыдзкіх правілах у 1848 годзе. Тады гулец нахадзіўся «па-за гульнёй», калі ён быў наперадзе мяча. У такой пазыцыі ён ня мог рухацца наперад і прымаць мяч — трэба было прабіць мяч так, каб ён апынуўся наперадзе гульца.

Прыблізна ў 1860—1870-х гадах рэдакцыя правіла «па-за гульнёй» было заменена такім чынам: гулец знаходзіцца па-за гульнёй, калі ён знаходзіцца за трэцім гульцом каманды, якая абараняецца. У 1925 годзе з-за ўзрослай колькасьці штучных становішчаў па-за гульнёй трэці гулец быў заменены другім. Па статыстыцы, пасьля гэтай папраўкі колькасьць галоў павялічылася ў паўтара разу. Папраўка 1990 году абвяшчае, што гулец мае права нахадзіцца нараўне з другім гульцом каманды.

Нарэшце, папраўка 2003 году вызначыла крытэры актыўнай гульні; калі актыўнай гульні няма, становішча па-за гульнёй не залічваецца.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Становішча «Па-за гульнёй» (футбол)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў