Аклагома-Сіці Тандэр
| Аклагома-Сіці Тандэр | |
| Дывізіён | Паўночна-заходні |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Заходняя |
| Горад | Аклагома-Сіці, Аклагома |
| Заснаваны | 1967 |
| Стадыён | Chesapeake Energy Arena |
| Чэмпіёны | 1979 |
Аклагома-Сіці Тандэр (па-ангельску: Oklahoma City Thunder) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была заснаваная ў 1967 годзе пад назвай «Сіетл Супэрсонікс». У 2008 году клюб перабазаваўся зь Сіетлу ў Аклагома-Сіці, штат Аклагома. Чэмпіёны НБА 1979 году. Хатнім стадыёнам у Аклагома-Сіці з’яўляецца «Чызпік Энэрджы-арэна». Клюб таксама валодае камандай «Талса 66», што гуляе ў Лізе Разьвіцьця НБА. «Тандэр» адзіная камандаў штата Аклагома, якая выступае ў адной з чатырох галоўных спартовых лігаўЗША — НБА, НХЛ, НФЛ і ГЛБ.
Зьмест |
Статыстыка [рэдагаваць]
За сваю гістрыю (як «Сіетл Супэрсонікс» і «Аклагома-Сіці Тандэр») клюб 1 раз заваёўвала чэмпіёнскі тытул у 1979 годзе. «Тандэр» 3 разы былі чэмпіёнамі канфэрэнцыі і 8 разоў чэмпіёнамі дывізёну. У ппэй-оф каманда выходзіла 24 разы. Найвышэйшым поспехам каманды пасьля пераезду ў Аклагома-Сіці з’яўяецца перамога ў фінале Заходняй канфэрэнцыі ў сэзоне 2011-12.
| Чэмпіёны лігі | Чэмпіёны канфэрэнцыі | Чэмпіёны дывізыёну | Выхад у плэй-оф |
| Аклагома-Сіці Тандэр | ||||||||||
| Сэзон | Канфэрэнцыя | Дывізыён | Месца | Перамогі | Паразы | Адсотак перамог | Плэй-оф | |||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2008/2009 | Заходняя | Паўночна-Заходні | 5-е | 23 | 59 | 28 | — | |||
| 2009/2010 | Заходняя | Паўночна-Заходні | 4-е | 50 | 32 | 61 | Прайгралі ў першым раўндзе («Лос-Анджалес Лэйкерз») 2-4 | |||
| 2010/2011 | Заходняя | Паўночна-Заходні | 1-е | 55 | 27 | 67 | Выйгралі ў першым раўндзе («Дэнвэр Нагетс») 4-1 Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Мэмфіс Грызьліз») 4-3 Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі («Далас Мэвэрыкс») 1-4 |
|||
| 2011/2012 | Заходняя | Паўночна-Заходні | 1-е | 47 | 19 | 71 | Выйгралі ў першым раўндзе («Далас Мэвэрыкс») 4-0 Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Лос-Анджалес Лэйкерз») 4-1 Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі («Сан-Антоніё Спэрз») 4-2 Прайгралі ў фінале («Маямі Гіт») 1-4 |
|||
| Усяго ў рэгулярным сэзоне | 175 | 137 | 56 | |||||||
| Усяго ў сэрыі плэй-оф | 32 | 17 | 65 | |||||||
Гульцы [рэдагаваць]
Лаўраты баскетбольнай «Залы славы» [рэдагаваць]
- Патрык Юінг — центравы, вядомы з «Нью-Ёрк Нікс». Трапіў дзякуючы абмену ў «Сонікс» пад час сэзону 2001 года. Упісаны ў залю славы ў 2008 годзе.
- Дэніс Джонсан — пад ркіраўніцтвам Лэні Ўікенсу Джонсан двойчы выводзіў «Сонікс» да фіналу НБА. У 1978 яго клюб саступіў у 7 гульнях, а ў 1979 — выйграў чэмпіёнскі кубак. Запісаны ў «Залю славы» ў 2010 годзе.
- Кэй Сі Джонс — пасьля таго, як быў ўпісаны ў «Залю славы» ў 1989 годз, Джонс трэніраваў «Сонікс» і двойчы выводзіў клюб у плэй-оф.
- Біл Расэл — 11-разовы чэмпіён у складзе «Бостан Сэлтыкс». Расэл трэніраваў «Суперсонікс» і прывёў каманду да плэй-оф — упершыню з 1973 году. Запісаны ў «Залю славы» ў 1975 годзе.
- Лэні Ўілкенс — гуляў у клюбе аткакуючым абаронцам на працягу 4 год, а пасьля 3 гады быў гуляючым трэнерам. Як трэнер валодаў двума рэкрдамі НБА — самая вяліка яколькасьць перамог — 1332 — і паразаў — 1156, але пазьней яго абыйшоў Дон Нэльсан з 1335 перамогамі. Запісаны ў «Залю славы» двойчы: у 1989 годзе як гулец і ў 1998 годзе як трэнер.
Замацаваныя нумары [рэдагаваць]
«Сіетл Супэрсонікс» замацаваў 6 нумароў за гульцамі, а таксама ганаровы мікрафон за Бобам Блэкбэрнам, который комментировал большинство игр с 1967 по 1992 годы[1].
- 1 Газ Ўільямс, абаронца, 1977—1984
- 10 Нэйт МакМілан, абаронца, 1986—1998; галоўны трэнер, 2000—2005
- 19 Лэні Ўілкенс, абаронца, 1968—1972; галоўны трэнер, 1969—1972 & 1977—1985
- 24 Спэнсэр Хайвуд, форвард, 1971—1975
- 32 Фрэд Браўн, абаронца, 1971—1984
- 43 Дэк Сікма, цэнтравы, 1977—1986
Цяперашні склад [рэдагаваць]
- Па стане на 6 сакавіка 2013 году.
|
Скот Брукс — галоўны трэнер
Марк Брайант — асыстэнт трэнера
Морыс Чыкс — асыстэнт трэнера
Брайан Кіф — асыстэнт трэнера
Рэкс Каламіан — асыстэнт трэнера
Мэз Трах — асыстэнт трэнера
Крынціы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аклагома-Сіці Тандэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Усходняя канфэрэнцыя
Атлянтычны дывізіён: Бостан Сэлтыкс · Бруклін Нэтс · Нью-Ёрк Нікс · Таронта Рэптарз · Філядэльфія 76эрз
Цэнтральны дывізіён: Дэтройт Пістанз · Індыяна Пэйсэрз · Кліўлэнд Кавальерз · Мілўокі Бакс · Чыкага Булз
Паўднёва-ўсходні дывізіён: Арланда Мэджык · Атланта Хокс · Вашынгтон Ўізардз · Маямі Гіт · Шарлот Бобкэтс
Заходняя канфэрэнцыя
Паўночна-заходні дывізіён: Аклагома-Сіці Тандэр · Дэнвэр Нагетс · Мінэсота Тымбэрвулвз · Портлэнд Трэйл Блэйзэрз · Юта Джаз
Ціхаакіянскі дывізіён: Голдэн Стэйт Ўорыярз · Лос-Анджалес Кліпэрз · Лос-Анджалес Лэйкерз · Сакрамэнта Кінгз · Фінікс Санз
Паўднёва-заходні дывізіён: Г’юстан Рокітс · Далас Мэвэрыкс · Мэмфіс Грызьліз · Нью-Арлеан Пэліканз · Сан-Антоніё Спэрз